Вінчэнца дэ Рыкаці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вінчэнца дэ Рыкаці
італ.: Vincenzo de Riccati
Vincenzo Riccati.jpeg
Вінчэнца дэ Рыкаці
Дата нараджэння 11 студзеня 1707(1707-01-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1775(1775-01-17)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька: Якопа Франчэска Рыкаці
Род дзейнасці матэматык, фізік
Навуковая сфера матэматыка
Член у
Commons-logo.svg Вінчэнца дэ Рыкаці на Вікісховішчы

Вінчэнца дэ Рыкаці (італ.: Vincenzo de Riccati; 11 студзеня 1707, Кастэльфранка-Венета — 17 студзеня 1775, Трэвіза) — італьянскі матэматык, замежны ганаровы член Пецярбургскай АН з 17 студзеня 1760 года. Вядомы як стваральнік гіпербалічных функцый. Бацька Вінчэнца — Якопа Франчэска Рыкаці (у гонар якога названа ўраўненне Рыкаці) — быў адным з буйных італьянскіх матэматыкаў таго часу.

Вінчэнца Рыкаці атрымаў у спадчыну інтарэсы бацькі ў вобласці дыферэнцыяльных ураўненняў, якія натуральна ўзнікалі пры рашэнні геаметрычных задач. Гэта прывяло яго да вывучэння канічных сячэнняў у дэкартавых каардынатах і да зацікаўленасці ў вывучэнні гіпербалы. У сучаснай матэматыцы прынята вызначаць гіпербалічныя функцыі, выражаючы іх цераз экспаненцыяльную функцыю, але Рыкаці даследаваў іх уласцівасці, выкарыстоўваючы толькі геаметрычныя ўласцівасці гіпербалы x2y2 = 1 або 2xy = 1. Ён выкарыстоўваў геаметрычныя метады, хоць ён быў знаёмы з працамі Эйлера, якія папярэднічалі выхаду кнігі Рыкаці.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гусак А. А., Гусак Г. М., Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн.: «ТетраСистемс», 2007. — С. 550.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]