Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

11 (24) лістапада 1913

Месца нараджэння:

Шкілякі, Полацкі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

8 жніўня 1986(1986-08-08) (72 гады)

Месца смерці:

Пяцігорск, Стаўрапольскі край, РСФСР, СССР

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік

Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук (24 (11) лістапада 1913, в. Шкілякі Полацкага павета Віцебскай губерні, цяпер Полацкі раён, Віцебская вобласць — 8 жніўня 1986, Пяцігорск, Расія) — беларускі празаік, паэт і перакладчык[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў педтэхнікум у Лепелі. З 1933 года працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 года стацыянарна на літаратурным факультэце МВПІ. Пісаў вершы, займаўся ў секцыі паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР. Арыштаваны 26 красавіка 1936 года, сасланы на Калыму(руск.) бел.. Вызвалены ў 1940 годзе. Працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі раён). У 1941—1946 гадах у Чырвонай Арміі; ваяваў пад Масквой, у Беларусі, пад Варшавай, у Берліне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Гарбука да шпітальнага ложка; інвалід 1-й групы[1]. Жыў у Пяцігорску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расійскім друку з 1957 года[1], у беларускім — з 1961 года. Першы зборнік апавяданняў выйшаў у 1963 годзе ў Мінску. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа (зборнік «Напітак волатаў», Мн, 1969). У 1971 годзе паводле яго апавядання «Твар у палоску» зняты тэлефільм. Член СП БССР (з 1963). Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Пісаў пераважна для дзяцей. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забавак[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Горбук Виссарион Степанович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Казека Я. Слова пра сябра // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;
  • БП, т. 2.