Віталь Міхайлавіч Баркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віталь Баркоўскі)
Віталь Міхайлавіч Баркоўскі
Дата нараджэння 1 студзеня 1947(1947-01-01) (77 гадоў)
Месца нараджэння в. Астравы, Мінскі раён
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Тэатр Смаленскі дзяржаўны драматычны тэатр імя А.С. Грыбаедава
Спектаклі «Марк Шагал», «У стылі барока…», «Апошняя п'еса Трэплева», «П'еса для ненароджаных дзяцей»
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
IMDb ID 0055113

Віталь Міхайлавіч Баркоўскі (1 студзеня 1947, в. Астравы, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1969, курс. Д. Арлова). Вучыўся рэжысуры ў А. Эфроса. У 1979]1987 гг. у Магілёўскім абласным тэатры імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску. Арганізатар і кіраўнік тэатра-студыі «Дзе-Я?» (1987—1990, разам з М. Труханам), эксперыментальных майстэрняў «АКТ» у Мінску (1990—1995), з 1997 г. галоўны рэжысёр, з 2001 па 2009 гг. — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа. Першая пастаноўка — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1976). Цяпер галоўны рэжысёр Смаленскага драматычнага тэатра.

Тэатральныя пастаноўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Марк Шагал» (1990)
  • «У стылі барока…» (1991)
  • «Апошняя п’еса Трэплева» (1992)
  • «Каляровы» (1993)
  • «П’еса для ненароджаных дзяцей» (1996)

Спектаклі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Нора» Г. Ібсена (1993, лепшая рэжысура на фестывалі «Маладзечанская сакавіца»)
  • «Васа Жалязнова» (1997) у Гродзенскім абласным драматычным тэатры
  • «Свавольніца лёсу» А. Паповай (1996, лепшы спектакль на фестывалі «Бонскае біенале» 1997) у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі
  • «Таму што люблю» («Дзень карабля») А. Паповай (1998, прыз за лепшую рэжысуру на 1-м фестывалі беларускай нацыянальнай драматургіі)
  • «Пісьменныя» паводле М. Чокэ (1998, Гран-пры фестываля сучаснай нямецкай драматургіі ў Мінску)
  • «Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г. Марчука (1998)
  • «Чорная нявеста» («Чорная панна Нясвіжа») А. Дударава (1999, лепшы спектакль тэатраў Беларусі)
  • «Я, ты, ён, яна, яно…» паводле Ф. Шылера (1999)
  • «Шагал… Шагал» (Гран-пры Эдынбургскага міжнароднага фестываля, 2000; лепшы спектакль беларускай драматургіі на міжнародным фестывалі «Белая Вежа — 2000»)
  • «Зямля» паводле Я. Коласа (2001) у тэатры імя Я. Коласа

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр[правіць | правіць зыходнік]

  • Яблык Месяца

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Катовіч Т. В. Баркоўскі Віталь Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. Т. 1. Мінск. 20002. — С. 92.