Перайсці да зместу

Віталь Сцяпанавіч Севяранін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Сцяпанавіч Севяранін
руск.: Виталий Степанович Северянин
Дата нараджэння 21 сакавіка 1937(1937-03-21) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера цеплаэнэргетыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1987)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Віталь Сцяпанавіч Севяра́нін[1] (руск.: Виталий Степанович Северянин; 21 сакавіка 1937) — вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1989). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997), Беларускай акадэміі сацыяльных навук (1999)[2].

В. С. Севяранін нарадзіўся ў Іркуцку. З 1947 па 1955 год жыў у Пінску, скончыў сярэднюю школу № 4. Працаваў ва Уральскім цеплатэхнічным навукова-даследчым інстытуце ў Чалябінску. З 1973 года В. С. Севяранін у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (сучасны Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). З 1979 па 1987 год займаў пасаду загадчыка кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, з 1991 года — з 1991 — кіраўнік лабараторыі «Пульсар».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

В. С. Севяраніну належаць працы па праблемах гарэння розных відаў паліва, цепламасаабмену, асновах энергазберажэння. Выявіў слаявое пульсуючае гарэнне і ўстанавіў яго фазавыя суадносіны. Таксама даследаваў асаблівасці абдзімання паліва пульсуючым патокам. Аўтар больш за 400 публікацый. Больш за 200 тэхнічных канструкцый, схем, гуманітарных ідэй абаронены патэнтамі на вынаходствы.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Севяра́нін Віталь Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 291. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Северя́нин Виталий Степанович (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 42.