Вітал Суарыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вітал Энрыкі Батыста Суарыс
парт.: Vital Henrique Batista Soares
Вітал Энрыкі Батыста Суарыс
сцяг
абраны віцэ-прэзідэнт Бразіліі
сцяг
абраны 1 сакавіка 1930
Прэзідэнт Жуліу Прэстыс
Папярэднік Фернанду ды Мелу Віяна
Пераемнік Нерэу Рамус (1946)
 
Партыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Нараджэнне 13 лістапада 1874(1874-11-13)
Валенса, Баія
Смерць 19 красавіка 1933(1933-04-19) (58 гадоў)
Салвадор, Баія

Ві́тал Энры́кі Баты́ста Суа́рыс (парт.: Vital Henrique Batista Soares; 13 лістапада 1874, Валенса, Баія — 19 красавіка 1933, Салвадор, Баія) — бразільскі дзяржаўны дзеяч, адвакат, абраны віцэ-прэзідэнт Бразіліі. Не заняў пасаду з-за рэвалюцыі 1930 года.

Абранне віцэ-прэзідэнтам[правіць | правіць зыходнік]

У 1928—1930 гадах Суарыс займаў пасаду губернатара штата Баія.

Пасля таго, як губернатар Сан-Паўлу Жуліу Прэстыс быў абвешчаны спадчыннікам Вашынгтана Луіса, Суарыс балатаваўся на пасаду віцэ-прэзідэнта Бразіліі.

На выбарах, якія адбыліся 1 сакавіка 1930 года, Прэстыс і Суарыс атрымалі перамогу, аднак яна не была прызнана апазіцыяй, таму што супярэчыла «палітыцы кавы з малаком». Незадоўга да даты афіцыйнага ўступлення Прэстыса і Суарыса на свае пасады адбылася рэвалюцыя, і ўлада апынулася ў руках хунты.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]