Жуліу Прэстыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жуліу Прэстыс ды Албукеркі
парт.: Júlio Prestes de Albuquerque
Жуліу Прэстыс ды Албукеркі
сцяг
абраны прэзідэнт Бразіліі
сцяг
абраны 1 сакавіка 1930
Віцэ-прэзідэнт: Вітал Суарыс
Папярэднік: Вашынгтан Луіс
Пераемнік: ваенная хунта
 
Адукацыя:
Дзейнасць: адвакат, палітык
Нараджэнне: 15 сакавіка 1882(1882-03-15)
Ітапетынінга, штат Сан-Паўлу
Смерць: 9 лютага 1946(1946-02-09) (63 гады)
Сан-Паўлу
 
Аўтограф: Júlio Prestes signature.svg

Жу́ліу Прэ́стыс ды Албуке́ркі (парт.: Júlio Prestes de Albuquerque; 15 сакавіка 1882, Ітапетынінга, Сан-Паўлу — 9 лютага 1946, Сан-Паўлу) — бразільскі адвакат і палітычны дзеяч. Быў выбраны прэзідэнтам Бразіліі ў 1930 годзе, але не заняў пасаду ў сувязі з рэвалюцыяй.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жуліу Прэстыс скончыў Юрыдычны факультэт універсітэта Сан-Паўлу ў 1906 годзе. У 1909 годзе быў выбраны дэпутатам заканадаўчага сходу штата Сан-Паўлу. У 1924—1927 гадах засядаў у Палаце дэпутатаў Бразіліі. 14 ліпеня 1927 года заняў пасаду губернатара Сан-Паўлу.

Кандыдатура Жуліу Прэстыса на пасаду прэзідэнта Бразіліі была падтрымана прэзідэнтам Вашынгтонам Луісам у пачатку 1930 года. 1 сакавіка ў краіне прайшлі выбары, і Прэстыс атрымаў на іх перамогу.

Аднак яго абранне супярэчыла «палітыцы кавы з малаком», паводле якой кандыдатам ад дзеючай улады павінен быў стаць губернатар Мінас-Жэрайса Антоніу Карлус Рыбейру ды Андрада. Апазіцыйная партыя Ліберальны альянс, да якой далучыўся Антоніу Карлус, не прызнала вынікі выбараў і абвінаваціла ўрад у фальсіфікацыі вынікаў. Гэтыя падзеі прывялі да рэвалюцыі, якая зрынула прэзідэнта Вашынгтана Луіса за месяц да перадачы ўлады Прэстысу.

Прэстыс быў вымушаны звярнуцца ў брытанскае консульства для прадастаўлення яму палітычнага прытулку. У Бразілію ён вярнуўся толькі ў 1934 годзе, пасля прыняцця канстытуцыі. На палітычную арэну Прэстыс змог вярнуцца толькі ў 1945 годзе, заснаваўшы партыю Нацыянал-дэмакратычны саюз. Аднак Прэстыс не паспеў прыняць актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці краіны, таму што памёр на наступны год.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]