Фернанду ды Мелу Віяна
Фернанду ды Мелу Віяна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Fernando de Mello Vianna | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Вашынгтан Луіс | ||||||
Папярэднік | Эстасіу Каімбра | ||||||
Пераемнік | Вітал Суарыс (не заняў пасаду), Нерэу Рамус (1946) |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алегарыу Масіэл | ||||||
Пераемнік | Антоніу Карлус | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 сакавіка 1878 |
||||||
Смерць |
10 лютага 1954 (75 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | парт.: Fernando de Mello Vianna | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ферна́нду ды Ме́лу Вія́на (парт.: Fernando de Mello Vianna; 15 сакавіка 1878, Сабара, Мінас-Жэрайс, Бразільская імперыя — 10 лютага 1954, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі адвакат і палітычны дзеяч, віцэ-прэзідэнт Бразіліі ў 1926—1930 гадах.
Мелу Віяна — другі мулат на пасадзе віцэ-прэзідэнта Бразіліі (пасля Нілу Песаньі).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фернанду атрымаў вышэйшую адукацыю на Юрыдычным факультэце Ору-Прэту, які скончыў у 1900 годзе. Працаваў пракурорам, адвакатам і суддзёй у Сак-ды-Эспаньі, Уберабе і іншых гарадах.
У 1919 годзе Мелу Віяна быў прызначаны генеральным пракурорам Мінас-Жэрайса, у 1922 годзе стаў міністрам унутраных спраў штата.
У жніўні 1924 года Мелу Віяна быў выбраны губернатарам Мінас-Жэрайса. Ён пакінуў гэту пасаду ў верасні 1926 года, каб заняць пасаду віцэ-прэзідэнта Бразіліі ва ўрадзе Вашынгтана Луіса, на якую быў выбраны ў сакавіку 1926 года.
Пасля перамогі рэвалюцыі ў 1930 годзе Мелу Віяна выехаў у Еўропу і жыў у эміграцыі на працягу 8 гадоў. Вярнуўшыся ў Бразілію, займаўся юрыдычнай практыкай. Пасля звяржэння Варгаса вярнуўся ў палітыку і быў выбраны сенатарам ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1954 годзе Мелу Віяна памёр у Рыа-дэ-Жанэйра.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Архівавана 5 сакавіка 2016. (парт.)