Фоліевая кіслата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фоліевая кіслата
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₁₉H₁₉N₇O₆
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 59-30-3
PubChem 6037
Рэг. нумар EINECS 200-419-0
SMILES
RTECS LP5425000
ChemSpider 5815

Фо́ліевая кіслата́, вітамін B9, вітамін BC — біялагічна актыўнае рэчыва, вітамін з групы В, пігмент жоўтага колеру[1], C19H19N7O6. Фоліевую кіслату і яе вытворныя аб’ядноўваюць таксама пад назвай фалацын[2].

Крышталі фоліевай кіслаты

Фоліева кіслата ўпершыню вылучана амерыканскім хімікам Р. Уільямсам у 1941 годзе, сінтэзавана ў 1945 годзе групай даследчыкаў пад кіраўніцтвам біяхіміка Йелапрагада Субарао (англ.: Dr. Yellapragada SubbaRow).

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Па сваёй структуры фоліевая кіслата ўяўляе злучэнне глутамінавай і параамімнабензойнай кіслот з жоўтым пігментам птэрынам[1]. Дробнакрышталічны парашок без паху і смаку. Малярная маса 441,41[2]. Разбураецца пры тэмпературы 250 °С[2] і ў водных растворах і шчолачным асяроддзі ў прысутнасці кіслароду пад ўздзеяннем святла. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Не раствараецца ў ацэтоне, дыэтылавым эфіры, хлараформе і вуглевадародах[2].

У прыродзе[правіць | правіць зыходнік]

Фоліевая кіслата прысутнічае ва ўсіх жывёльных, раслінных клетках і ў мікраарганізмах. Асабліва вялікая колькасць фоліевай кіслаты ўтрымліваецца ў лісцях зялёных раслін, такіх харчовых прадуктах, як печань, ныркі, пятрушка, салата, зерневы хлеб і хлеб з мукі грубага памолу і інш. У яйках, мясе і малацэ фоліевай кіслаты значна менш.

Біялагічная роля[правіць | правіць зыходнік]

Актыўная форма фоліевай кіслаты — тэтрагідрафоліевая кіслата — удзельнічае ў працэсах сінтэзу ДНК м РНК, працэсах дзялення і росту клетак . Каферментныя формы ўдзельнічаюць у сінтэзе пурынавых асноў — адэніну і гуаніну[2]. Недахоп фоліевай кіслаты вядзе да развіцця макрацытарнай анеміі, стаматыту, гастрыту, энтэрыту. У перыяд цяжарнасці недахоп фоліевай кіслаты прыводзіць да гіпатрафіі нованароджаных, парушэнняў развіцця, з’яўлення прыроджаных заган[2].

Арганізм чалавека фоліевай кіслатой забяспечваецца разам з ежай.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семяненя І. М. Фоліевая кіслата // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 434. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]