Эргакальцыферол
Эргакальцыферол | |
![]() | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂₈H₄₄O |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-014-9 |
SMILES | |
ChemSpider |
Эргакальцыферо́л (вітамін D2) — адзін з найважнейшых кальцыферолаў. Галоўная крыніца эргакальцыферолу — алей, дрожджы, малако. Удзельнічае ў рэгуляцыі фосфарна-кальцыевага абмену.
Мае стэроідную структуру, утвараецца пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў з вітаміну D1, які ўтрымліваецца ў раслінах і мікраарганізмах.
У печані ператвараецца ў 25-гідраксі-эргакальцыферол, потым у нырках у 1,25-дыгідраксі-эргакальцыферол, які ўзмацняе ўсмоктванне кальцыю і фасфатаў у кішэчніку, нырках і вывядзенне кальцыю з касцей. Гэта прыводзіць да павышэння ўтрымання кальцыю ў крыві.
Эргакальцыферол валодае антыаксідантным і антыканцэрагенным дзеяннем.
Пры недахопе эргакальцыферолу ў дзяцей развіваецца рахіт, у дарослых — размякчэнне касцей, карыес; лішак эргакальцыферолу выклікае ўтварэнне камянёў у нырках і інш.
Прэпараты эргакальцыферолу (спіртавыя і масляныя растворы, дражэ) выкарыстоўваюць у медыцыне для прафілактыкі і лячэння рахіту і іншых парушэнняў абмену фосфару і кальцыю.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эргакальцыферол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 148. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).