Вітольд Пілецкі
Вітольд Пілецкі (Witold Pilecki) | |
---|---|
польск.: Witold Pilecki | |
![]() Вітольд Пілецкі | |
Дата нараджэння | 13 мая 1901[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1948[1] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы | 1918—1921, 1939—1948 |
Званне | ротмістр |
Камандаваў |
інспектар Сакрэтнай Польскай Арміі, намеснік камандзіра брыгады Кедыва Арміі краёвай. |
Бітвы/войны |
Савецка-польская вайна, 1919—1921, Польская кампанія, 1939, Варшаўскае паўстанне, 1944. |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Віто́льд Піле́цкі (польск.: Witold Pilecki; 13 мая 1901, Алонец, Карэлія, Расійская імперыя — 25 мая 1948, Варшава, Польшча; мянушкі Раман Язерскі, Тамаш Серафінскі, Друг, Вітольд) — жаўнер Другой Польскай рэспублікі, заснавальнік падпольнай арміі супраціўлення, ваенны Арміі Краёвай.
Дзеля таго, каб атрымаць звесткі пра злачынствы нацыстаў, пагадзіўся на ўвязненне ў канцлагеры Асвенцім. Падчас перабывання ў канцлагеры арганізаваў рух супраціву, а ў 1943 годзе ўцёк. Аўтар першага выведніцкага данясення па Асвенціме, дзякуючы якому Польскі ўрад у выгнанні здолеў пераканаць саюзнікаў пра факты Халакосту. Прыняў удзел у Варшаўскім паўстанні.
Пасля вайны застаўся верным ураду ў Лондане і ў 1948 годзе быў расстраляны сталінскай сакрэтнай службай бяспекі па абвінавачанні ў працы на «замежны імперыялізм», пад якім меркавана падразумявалася брытанская разведка МІ6[4].
Да 1989 года звесткі пра яго лёс і ўчынкі замоўчваліся польскімі камуністычнымі ўладамі[4][5].
Зноскі
- ↑ а б Witold Pilecki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Auschwitz Prisoners Database Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ а б Tchorek, Kamil. Double life of Witold Pilecki, the Auschwitz volunteer who uncovered Holocaust secrets // The Times : газета. — London: 12 сакавіка 2009.
- ↑ Piekarski, Konstanty R. Escaping Hell: The Story of a Polish Underground Officer in Auschwitz and Buchenwald. — Dundurn Press Ltd., 1990. — С. 249. — ISBN 1-55002-071-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вітольд Пілецкі
- Жыццяпіс Вітольда Пілецкага (польск.)
- Рапарт Вітольда Пілецкага (англ.)
- Лаўрэш Леанід. 13 траўня 1901 г. нарадзіўся Вітольд Пілецкі // Лідскі Летапісец 2(74)-2016 °C. 15-19. // на pawet.net
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Аланецкай губерні
- Памерлі 25 мая
- Памерлі ў 1948 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Асобы
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
- Нарадзіліся ў Карэліі
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Удзельнікі Варшаўскага паўстання
- Выжылі ў канцлагеры Асвенцім
- Армія Краёва
- Расстраляныя ў Польшчы
- Ганаровыя грамадзяне Варшавы