Вішанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Вішанскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 319 чал. (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 232
Паштовыя індэксы
247045
Аўтамабільны код
3
СААТА
3210832011
Вішанскі на карце Беларусі ±
Вішанскі (Беларусь)
Вішанскі
Вішанскі (Гомельская вобласць)
Вішанскі

Ві́шанскі[1] (трансліт.: Višanski, руск.: Вишенский) (да 1957 г. Сталінец) — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Яромінскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 5 км на поўнач ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Касцюкоўка.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач шаша Доўск - Гомель. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, якая на поўначы далучаецца да цэнтра просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудавана двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Касцюкоўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 30 жыхароў загінулі на фронце. У 1968 годзе да пасёлка далучаны пасёлак Новы. У складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — вёска Яроміна).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год - 125 гаспадарак, 319 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 - 17 двароў, 107 жыхароў.
  • 1959 - 505 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 - 125 гаспадарак, 319 жыхароў.

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

  • В. А. Еўтухоў - беларускі мастак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]