Касцюкоўка (Гомельскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Касцюкоўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 232
Аўтамабільны код
3
Касцюкоўка на карце Беларусі ±
Касцюкоўка (Гомельскі раён) (Беларусь)
Касцюкоўка (Гомельскі раён)
Касцюкоўка (Гомельскі раён) (Гомельская вобласць)
Касцюкоўка (Гомельскі раён)

Касцюко́ўка[1] (трансліт.: Kasciukoŭka, руск.: Костюковка) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Яромінскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 5 км на поўнач ад Гомеля, на шашы Доўск — Гомель.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, да якой на захадзе далучаецца кароткая прамалінейная вуліца, на ўсходзе - завулак. Забудова двухбаковая, у асноўным драўляная, сядзібнага тыпу.

За 1,4 км ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Касцюкоўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Значную частку жыхароў складалі стараверы, якія збеглі з Расіі.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у валоданні фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 - фельдмаршала князя І. Ф. Паскевіча. Праз вёску праходзіў гасцінец Санкт-Пецярбург - Кіеў (пачаў будавацца ў 1782 годзе). У 1850 годзе побач прайшла шаша Санкт-Пецярбург - Кіеў, што значна пашырыла транспартныя магчымасці вёскі. Паштовая станцыя. Гаспадар фальварка Касцюкоўка валодаў тут у 1862 годзе 611 дзесяцінамі зямлі. З 1875 працавала крупадрабнілка. У 1885 годзе дзейнічала збожжазахавальны магазін. Паводле перапісу 1897 года: школа, карчма. У вясковай школе ў 1907 годзе было 43 вучні. У 1909 годзе 1239 дзесяцін зямлі, у Пакалюбіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Працавала аддзяленне паштовай сувязі.

У 1926 годзе дзейнічалі паштовы пункт, школа, цэнтр Касцюкоўскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай акругі. Побач былі Касцюкоўскія хутары. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Інтэрнацыянал», працаваў вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 142 жыхары загінулі на фронце. Размяшчаюцца вучэбна-даследчая гаспадарка, прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 179, фабрыка швейных вырабаў, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год - 382 гаспадаркі, 850 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1838 - 75 двароў.
  • 1838 - 279 рэвізскіх душ.
  • 1885 - 123 двара, 683 жыхара.
  • 1897 - 175 двароў, 1007 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 - 1242 жыхара.
  • 1926 - 26 двароў, 143 жыхара.
  • 1959 - 1343 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год - 382 гаспадаркі, 850 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • П. Н. Гаўрыленка (28.2.1902 — 4.2.1961) — беларускі мастак.
  • Ф. Н. Гаўрыленка — камандзір партызанскай брыгады імя М. І. Калініна Вілейскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны .
  • І. Ф. Клімаў — 1-ы сакратар Вілейскага падпольнага абкама КП(б)Б). Пасля вайны — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]