Віктар Антонавіч Войцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. А. Войцік)
Віктар Антонавіч Войцік
Дата нараджэння 3 верасня 1947(1947-09-03) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Анатоль Васільевіч Багатыроў
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Віктар Антонавіч Войцік (3 верасня 1947, Гродна —) — беларускі кампазітар[1]. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміi Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1972, клас А. Багатырова). У 1975-76 выкладчык Мінскай спецыяльнай музычнай школы-адзінаццацігодкі, адказны сакратар, з 1976 намеснік старшыні Саюза кампазітараў БССР[1]. У 1981–1988 гг. загадчык музычнай часткі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага. З 1980 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя творчыя дасягненні ў кантатна-аратарыяльным, сімфанічным, камерна-інструментальным жанрах. Сярод твораў: араторыі «Памяць Хатыні» (1973) і «Дзень Радзімы» (1977), кантаты «Як камар хадзіў сватацца» (1972) і «Казацкія песні» (1974), 2 сімфоніі (1972, «Каложа»; 1974), сюіта «Забавы» для сімфанічнага аркестра (1974), 2 сюіты і канцэрт (1974) для камернага аркестра; саната і «Арыета» для віяланчэлі і фартэпіяна; саната для 2 цымбалаў[1].

Зноскі

  1. а б в Войтик Виктор Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 120. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 4. — Мн., 1997. — С. 258.
  • Беларусь : энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 176.
  • Картатэка персаналій.
  • БД «Беларусь у падзеях i асобах»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]