Валянцін Іванавіч Гусеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з В. Гусеў)
Jump to navigation Jump to search
Валянцін Іванавіч Гусеў
Дата нараджэння: 6 мая 1911(1911-05-06)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 17 ліпеня 1983(1983-07-17) (72 гады)
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Валянцін Іванавіч Гусеў (6 мая 1911, с. Александрыя, Стаўрапольскі край — 17 ліпеня 1983) — беларускі архітэктар, педагог. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1936 годзе. З 1936 года выкладчык БПІ. У 19531959 намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі. У 19591978 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце19641978 гадах загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У творах выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і формы класічнай архітэктуры. Сярод асноўных работ Дом афіцэраў у Бабруйску (1937), фабрыка піяніна ў Барысаве (1937), першыя жылыя пасёлкі на торфапрадпрыемствах у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей (1937—1939); праекты аднаўлення і рэканструкцыі разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны Акруговага Дома афіцэраў і жылых дамоў па праспекце Ф. Скарыны (19451946), адміністрацыйныя будынкі на вуліцах Камуністычнай (1948), Фрунзэ (1948), Упраўленне Беларускай чыгункі (1951, у сааўт.) у Мінску, забудова праспекта Кірава ў Віцебску.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]