Кірыл Ігаравіч Гусеў
Поўнае імя | Кірыл Ігаравіч Гусеў | |||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 красавіка 1999 (21 год) |
|||
Грамадзянства |
![]() |
|||
Рост | 192 см | |||
Вага | 80 кг | |||
Пазіцыя | нападнік | |||
Інфармацыя пра клуб | ||||
Клуб |
![]() |
|||
Нумар | 9 | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
Кірыл Гусеў (нар. 6 красавіка 1999) — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[1].
У канцы 2018 года стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 2 снежня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць «Іслачы» (2:3).
У сакавіку 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і стаў там гуляць за дубль. У жніўні 2019 года праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 года далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дняпро | ![]() |
27 | 5 |
2018 | Д1 | Дняпро | ![]() |
1 | 0 |
2019 | дубль | Дняпро | ![]() |
26 | 15 |
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)