Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Давыдаў)
Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў
Дата нараджэння 22 ліпеня 1934(1934-07-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 2015
Прафесія артыст балета
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў (22 ліпеня 1934, в. Уласава, Валагодская вобласць, Расія — 2015) — беларускі артыст балета. Народны артыст Беларускай ССР (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1954 годзе студыю класічнага танца пры Ленінградскім Палацы культуры імя М. Горкага[ru]. У 1956—1972 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1956—1967 педагог Беларускае харэаграфічнае вучылішча.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Характэрныя рысы выканальніцкай манеры Давыдаў — высакароднасць і чысціня пластычнай формы, пачуццё стылю, эмацыянальная насычанасць танца. Сярод партый: Мікалай («Мара» Я. Глебава), Андрэй («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера), Алесь («Святло і цені» Г. Вагнера), Спартак, Гармодый («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Прынц, Рамэа («Папялушка» і «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Франц («Блакітны Дунай» І. Штрауса), Ваалаў («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Базыль («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Юнак («Шапэніяна[ru]» на музыку Ф. Шапэна), Феб («Эсмеральда[ru]» Ц. Пуні), Альберт («Жызэль[ru]» А. Адана).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]