Вікенцій Рыгоравіч Стафановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Р. Стафановіч)
Вікенцій Рыгоравіч Стафановіч
Дата нараджэння 16 жніўня 1804(1804-08-16)
Дата смерці невядома
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, дырыжор

Вікенцій Рыгоравіч Стафановіч[1] (4 (16) жніўня 1804 — ?) — беларускі музыкант, дырыжор, педагог, папулярызатар музычнай культуры. Брат Д. Р. Стафановіча.

У 1837—1862 гадах і ў 1869 годзе кіраўнік Мінскага гарадскога аркестра, пры якім арганізаваў музычную школу для сірот і дзяцей беднякоў і навучаў іх ігры на розных інструментах. Удзельнічаў у пастаноўцы аперэт «Рэкруцкі набор» (1841) і «Сялянка» («Ідылія», 1852) С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]