Вячаслаў Мікалаевіч Шалкоўскі
Вячаслаў Мікалаевіч Шалкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 студзеня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Вячаслаў Мікалаевіч Шалкоўскі (нар. 8 студзеня 1954, ст. Вайнёдэ, Ліепайскі раён, Латвійская ССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1976 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі І. А. Іода, Э. М. Кірыенка, В. І. Кожар)[1]. З 1976 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў БелНДІПгорадабудаўніцтва[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў г. Мінск[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: гасцініца маладзёжнага турызму ў Брэсце (1980), прафілакторый у Гродне (1982), індывідуальныя жылыя дамы па вул. Ульянаўскай у Бабруйску (1984); у аўтарскім калектыве: будынак кінатэатра з кафэ і танцзалай у Наваполацку (1976), пансіянат «Крылова» ў Мінскім раёне (1983), аб’екты гандлю і сацкультбыту ў новых жылых раёнах АЦЭЦ і «Аэрапорт-2» у Мінску (1985)[2], рэканструкцыя з прыбудовай СШ № 4 у г. Мінску (1976—1979; сааўтар В. І. Карака); вытворчы будынак «БелНДІПгорадабудаўніцтва» ў г. Мінску (1988—1994; сааўтар Ю. В. Шпіт); рэканструкцыя памежнага пераходу «Варшаўскі мост» у г. Брэсце (1999—2003; сааўтары В. П. Іўлічаў, А. І. Нічкасаў); жылы комплекс па вул. Вясёлкавай, Ціміразева ў г. Мінску (1999—2007; сааўтар А. Філімонаў).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Дыпломам лаўрэата Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Гомель 2003» за аб’ект «Рэканструкцыя памежнага пераходу „Варшаўскі мост“ у г. Брэсце».
Зноскі
- ↑ Шелковский Вячеслав Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в Шелковский Вячеслав Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шелковский Вячеслав Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Шелковский Вячеслав Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Брэста
- Архітэктары Гродна
- Архітэктары Бабруйска
- Архітэктары Наваполацка