Віктар Шутовіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з В. Шутовіч)
Віктар Шутовіч | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | публіцыст, каталіцкі святар |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1960 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
![]() |
Віктар Шутовіч (27 кастрычніка 1890, в. Шутавічы, Ашмянскі павет — 1 сакавіка 1960, Барысаў) — беларускі каталіцкі святар, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў высвенчаны ў 1913 годзе ў Вільні. Пачаткова служыў у касцёле Святога Іосіфа ў Барадзенічах Браслаўскага павета. Асуджаны польскімі ўладамі за казанні на беларускай мове. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 вікарый і прэфект у Харошчы каля Беластоку. Служыў у мінскім Чырвоным касцёле (з вясны 1944 па 1945). 26 студзеня 1945 арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 10 гадоў турмы. Вызвалены 20 сакавіка 1955, вярнуўся ў Мінск, атрымаў парафію (нелегальна, з 1956) у Барысаве, дзе і памёр. Пахаваны на старых Барысаўскіх могілках.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E._%D0%9A%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%92%D1%96%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80_%D0%A8%D1%83%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%281960%29.jpg/220px-%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E._%D0%9A%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%92%D1%96%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80_%D0%A8%D1%83%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%281960%29.jpg)
Апрацаваў зборнік «Калядныя песні», выдадзены Нінай Абрамчык у Берліне.