Кальварыйскія могілкі (Барысаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кальварыйскія могілкі
54°15′16″ пн. ш. 28°33′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьМінская вобласць
РаёнБарысаўскі раён
МесцазнаходжаннеВуглы 
Гісторыя
Дата заснаванняXIX стагоддзе 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кальварыйскія могілкі, або Кальварыя[1] — каталіцкія могілкі горада Барысава, размешчаныя ў вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Драўляная капліца ў 1940-я гады
Класіцыстычная каплічка
Надмагільны помнік

Могілкі былі заснаваны ў пачатку XIX стагоддзя, калі побач з каталіцкай капліцай пачалі хаваць нябожчыкаў.

У XIX стагоддзі на могілках узведзена цагляная капліца ў стылі класіцызму[2].

У пачатку XX стагоддзя на месцы старой была пабудавана новая драўляная капліца[3][4]. Паводле мясцовай легенды, яна ўзведзена панам на месцы, дзе яго сляпая дачка ўбачыла постаць Езуса[5].

Капліцу з бакоў атачалі 4 каплічкі, у якіх знаходзіліся постаці евангелістаў. Акрамя гэтага, на могілках стаялі яшчэ 12 капліцаў са стацыямі Крыжовага Шляху[6].

Пасля закрыцця касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў капліцы на могілках знаходзіўся цэнтр барысаўскай каталіцкай парафіі[6]. Капліца была знішчана ў 1950-я гады[2], паводле іншых звестак была разабраная ноччу вайскоўцамі ў 1961 годзе[5].

У 1995 годзе на месцы старой капліцы пабудавана новая з цэглы.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Расклад набажэнстваў на могілках Барысаўскага дэканату
  2. а б Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 30. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  3. Żyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 206.
  4. Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 386. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  5. а б Памяць пра Віктара Шутовіча жыве ў Барысаве
  6. а б Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты. / Тэкст і фота А. Яроменкі. Уводзіны Ул. Трацэўскага, — Мн.: ВУП «Выд-ва „Про Хрысто“». — 2003. — 256 с. ISBN 985-6628-37-7. — С. 135

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]