Галава фаўна
| ||
Мікеланджэла | ||
Галава фаўна. каля 1488 —1489 рр. | ||
італ.: Testa di fauno | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Памеры | ? см × см | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Галава фаўна» (італ.: Testa di fauno) — страчаная мармуровая скульптура Мікеланджэла, створаная ім каля 1488 —1489[заўв 1] гг.
Звесткі пра твор
[правіць | правіць зыходнік]Па сведчаннях Вазары, гэтая скульптура была створана Мікеланджэла ў Садзе скульптур Медычы, як копія антычнай галавы «старога маршчыністага, кірпатага фаўна, які смяецца»[заўв 2][2]. Мікеланджэла трохі перарабіў выраз твару фаўна — рот адлюстраваў цалкам адкрытым, так што відаць было і язык, і ўсе зубы[3]. Ларэнца Цудоўны, убачыўшы гэты твор, пахваліў яго (хлопцу тады было 13 ці 14 гадоў), але зрабіў заўвагу, што ў старых не могуць быць цэлымі ўсе зубы. Мікеланджэла зламаў Фаўну адзін зуб і зрабіў у дзяснах ямку[3]. І Вазары і Кандзіві згодныя з тым, што менавіта гэтая гісторыя дапамагла хлопцу атрымаць прыхільнасць Ларэнца Медычы[4].
Уільям Уолес лічыць, што на момант стварэння статуі Мікеланджэла было ўжо 15 гадоў, а значыць ён ужо быў адносна дарослым, і гэтая гісторыя больш нагадвае прыгожую легенду[5]. Эрыка Шыльяна лічыць і само існаванне скульптуры няпэўным — ніякіх сведчанняў пра яе, акрамя расказу самога Мікеланджэла сваім біёграфам (Кандзіві і Вазары), не захавалася[6].
Мармуровая маска «Фаўн смяецца» у галерэі Барджэла лічыцца «страчанай» скульптурай Мікеланджэла. Яна не зусім адпавядае апісанню Вазары і Кандзіві, бо ў роце ёсць толькі два зубы, якія больш нагадваюць іклы, а паміж імі высоўваецца язык, але канчатковага адказу аб аўтарстве яшчэ няма[4].
Вобраз у мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Эміліа Дзочы стварыў мармуровую статую «Юны Мікеланджэла высякае „Галаву фаўна“» (1861). Статуя зараз захоўваецца ў Палацца Піцці. Вядомыя копіі статуі, створаныя Чэзарэ Дзочы, Генры Вулфам і іншымі.
У біяграфічным рамане Карла Шульца «Камень і боль» гэтаму першаму скульптурнаму твору мастака прысвечаны раздзел «Фаўна смех»[7]:
(…) Мікеланджэла схапіў разец і на вачах у князя і Паліцыяна моцна ўдарыў па вуснах фаўна. Паміж імі засвяцілася дзірка. Стары паўбог застаўся без некалькіх зубоў… Ён больш не насміхаўся перад тым, як угрызціся зубамі ў мяса. На свет глядзеў як стары чалавек… |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Эрпель 1990, с. 13.
- ↑ Вазарі 1970, с. 302.
- ↑ а б Микеланджело. Поэзия. Письма 1983, с. 136.
- ↑ а б Symonds 1893, с. 14.
- ↑ Wallace 2010, с. 9.
- ↑ Scigliano 2005, с. 41.
- ↑ Шульц 2006, с. 158.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вазарі Д. Життєписи найславетніших живописців, скульпторів та архітекторів = італ.: Le Vite de’piu eccelenti Pittori, Scultori e Architetti. — К.: Мистецтво, 1970. — С. 296 —429, 497 —507. — 520 с.(недаступная спасылка)
- Микеланджело. Поэзия. Письма. Суждения современников / сост. В. Н. Гращенков. — М.: Искусство, 1983. — 451 с. (руск.)
- Эрпель Фриц. Микельанджело / Пер. с нем. Сергея Данильченко. — Берлин: Хеншель, 1990. — 72 с. — ISBN 3-362-00044-4. (руск.)
- Шульц Карел. Камінь і біль: роман / З чес. пер. Д. Андрухів. — К.: Юніверс, 2006. — 688 с. — ISBN 966-8118-23-5.
- Eric Scigliano. Michelangelo's Mountain: The Quest For Perfection In The Marble Quarries Of Carrara. — Simon and Schuster, 2005. — 352 с. (англ.)
- John Addington Symonds. The Life of Michelangelo Buonarroti. — 1893. Архівавана 18 ліпеня 2014. (англ.)
- William Wallace. The Treasures of Michelangelo. — Andre Deutsch, 2010. — ISBN 978-0-233-00253-8. (англ.)