Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры
41°54′11″ пн. ш. 12°29′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Рымская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Луіджы Ванвітэлі
Сайт santamariadegliangeliroma.it
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Базіліка Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры (італ.: Santa Maria degli Angeli e dei Martiri), прысвечаная Дзеве Марыі, ангелам і мучанікам у Рыме, на плошчы Рэспублікі.

Царква пабудавана на месцы антычных руін тэрм Дыяклетыяна, меркавана, па праекце Мікеланджэла. Будаўніцтва было завершана пасля яго смерці, у 1566 годзе. У аснове плана царквы ляжыць грэчаскі (роўнабаковы) крыж.

Царква некалькі разоў перабудоўвалася пасля 1700 года: быў дабудаваны фасад, напачатку XX стагоддзя ён быў разабраны. Цяпер фасадам служыць частка экседры кальдарыя (памяшкання для гарачых ваннаў), асноўнае памяшканне размешчана ў фрыгідарыі (памяшканне для халодных ваннаў). Падлога будынка была падняты на 2 метры, каб прадухіліць пранікненне грунтавых вод.

Унутры Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры ўпрыгожана антычнымі калонамі, класічнымі арнаментамі, скульптурамі і карцінамі, у тым ліку працы французскіх мастакоў XVII—XVIII стагоддзяў. У царкве пахаваны Сальватор Роза, італьянскі мастак і паэт XVII стагоддзя, архітэктар Карла Марата, які працаваў над перабудовай царквы. У праходзе, які вядзе да папярочнага нефа размешчана статуя Св. Бруна, выкананая французскім скульптарам Гудонам.

Тытулярная царква[правіць | правіць зыходнік]

Царква Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры з’яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры з 26 лістапада 1994 года, з’яўляецца амерыканскі кардынал Уільям Генрых Кілар.

Зноскі

  1. dati.beniculturali.it — 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]