Галаўня (возера)
Выгляд
| Галаўня | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 1,16 км |
| Шырыня | 0,31 км |
| Плошча | 0,29 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 2,79 км |
| Найбольшая глыбіня | 9,2 м |
| Сярэдняя глыбіня | 4,4 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 5,53 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Галаўня́ — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, паміж вёскамі Будзілава і Мар'іна, у басейне ракі Лукомка.
Плошча паверхні 0,29 км². Даўжыня 1,16 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня 9,2 м, сярэдняя — 4,4 м. Даўжыня берагавой лініі 2,79 км. Аб'ём вады ў возеры 1,28 млн м³. Плошча вадазбору 5,53 км².
Схілы катлавіны вышынё 5—8 м, на захадзе да 14 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія. Пойма шырынёй ад 10 да 200 м, забалочаная, месцамі пад хмызняком. Дно ілістае, каля берагоў пясчанае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Упадае ручай з возера Залаціно, на поўдні пратока ў возера Чарэйскае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
