Галун (пазумент)
Выгляд
Галун[1] (ад фр.: galon — борт, край адзежыны, а стара-французскай gale — цудоўны, прыгожы) — басонны выраб (тканы, плецены) ў выглядзе тасьмы або стужкі, павязкі, ашалёўкі, аблямоўкі шырынёй 5-60 мм, якая вышытая залатымі, срэбнымі, каніцельнымі (меднымі, алавянымі) ніткамі.
Галун выкарыстоўваюцца ў аздабленні ваеннай і паліцэйскай уніформы , мундзір , царкоўнага адзення, у якасных аздабленнях на тэкстылі, парцьерах і ў іншых прадметах адзення і ва ўпрыгожванні мэблі.
Аздабленне з галуну распаўсюджаныя і ў традыцыйнай святочнай вопратцы. Словам «галёнка» («галунок») называўся ўкраінскі дзявочы галаўны ўбор з паласы галуну.
Зноскі
- ↑ Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Словник іншомовних слів за редакцією О. С. Мельничука, Київ, 1974
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Галун // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К. : Тека, 2006.