Галіна Анатолеўна Пугачэнкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Анатолеўна Пугачэнкава
Дата нараджэння 7 лютага 1915(1915-02-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 2007(2007-02-18) (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнаўца, археолаг
Навуковая сфера археалогія і мастацтвазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар
Узнагароды

Галіна Анатольеўна Пугачэнкава (7 лютага 1915 года — 18 лютага 2007 года) — вядомая археолог і мастацтвазнавец, акадэмік Акадэміі Навук Узбекістана, жонка вядомага археолага Міхаіла Яўгенавіча Масона  (руск.). Пугачэнкава даследавала гісторыю мастацтваў ад эпохі элінізму да Цімурыдаў, у дыяпазоне ад карапластыкі  (руск.) да архітэктуры, ад будызму да ісламу[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 7 лютага 1915 года ў горадзе Верным.

У 1930 годзе скончыла школу. У 1932 годзе прыехала ў Ташкент і паступіла на вучобу ў Сярэднеазіяцкі індустрыяльны інстытут  (руск.) на архітэктурнае аддзяленне па спецыяльнасці «архітэктар»[2]. У 1937 годзе Г. А. Пугачэнкава з адзнакай скончыла інстытут і паступіла ў аспірантуру на кафедру гісторыі архітэктуры Сярэдняй Азіі таго ж інстытута, на якой вучылася з 1938 па 1941 год. У гэты час яна выбірала паміж двума напрамкамі: практычнай архітэктурай і гісторыяй архітэктуры, і ў канчатковым выніку аддала перавагу другому. У 1941 годзе абараніла дысертацыю па тэме «Архітэктура эпохі Наваі» на суісканне навуковай ступені кандыдата архітэктуры[3].

У 1930-х гадах яна была адной з вучаніц вядомага археолага Міхаіла Яўгенавіча Масона  (руск.), а пасля ён стаў яе другім мужам[4]. Без сумневу, праца, а затым саюз з выбітным арганізатарам навукі, чалавекам, якога называлі «патрыярхам сярэднеазіяцкай археалогіі», аказала велізарны дабратворны ўплыў на працу самой Галіны Анатолеўны[1].

З 1941 года яна працавала дацэнтам кафедры археалогіі гістарычнага факультэта САДУ, пры гэтым з 1949 года адзін час узначальвала кафедру мастацтвазнаўства ўніверсітэта[3].

У 1958 годзе перайшла ў Інстытут мастацтвазнаўства імя Хамзы, які займаўся ўсімі відамі мастацтва ад тэатральнага да выяўленчага[1]. У Інстытуце Пугачэнкава стварыла аддзел гісторыі мастацтваў і архітэктуры, а пры ім — спецыяльную мастацтвазнаўчую археалагічную экспедыцыю. Асноўная задача аддзела і экспедыцыі — збор матэрыялаў для стварэння гісторыі мастацтваў Узбекістана[1]. З 1958 па 1960 год працавала ў Інстытуце старшым навуковым супрацоўнікам, а з 1960 па 1984 год-загадчыцай аддзела гісторыі мастацтваў і архітэктуры. Дзякуючы Г. А. Пугачэнкавай быў створаны археалагічны музей пры Інстытуце мастацтвазнаўства імя Хамзы[1].

У 1959 годзе Пугачэнкава абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара мастацтвазнаўства на тэму «Шляхі развіцця архітэктуры Паўднёвага Туркменістана пары рабаўладальніцтва і феадалізму».

У 1962 годзе яна атрымала званне прафесара. У 1968 годзе была абраная членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Узбекістана, а ў 1984 годзе была абрана сапраўдным членам Акадэміі навук Узбекістана (акадэмікам)[3].

У 1986—1989 гадах яна працавала на пасадзе акадэміка-сакратара Аддзялення грамадскіх навук АН УзССР. У 1988 годзе стала дарадцам дырэктара Інстытута гісторыі АН Узбекістана, а з 1994 года да канца сваіх дзён лічылася вядучым навуковым супрацоўнікам Ташкенцкай групы Інстытута археалогіі АН Рэспублікі Узбекістан[3].

З 1983 года яна з’яўлялася членам рэдкалегіі часопіса «Савецкі Узбекістан».

Памерла 18 лютага 2007 года ў Ташкенце. Пахавана на Дамбрабадскіх могілках Ташкента побач са сваім мужам вядомым археолагам, акадэмікам Міхаілам Масонам.

Узнагароды і прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1946 годзе была ўзнагароджана медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • 1964 год — прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР».
  • 1966 год — прысуджана Дзяржаўная прэмія Узбекскай ССР імя Хамзы за навуковае даследаванне «Гісторыя мастацтваў Узбекістана са старажытных часоў да XIX ст.»" (сумесна з Л. І. Рэмпелем  (руск.)).
  • 1970 год — узнагароджана медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна».
  • 1975 год — узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
  • 1984 год — узнагароджана медалём «Ветэран працы».
  • 1992 год — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Узбекістана імя Біруні.
  • 1993 год — абраная акадэмікам Акадэміі мастацтваў Узбекістана.
  • 1995 год — узнагароджана ордэнам «Дустлік».
  • 2000 год — узнагароджана Залатым медалём Акадэміі мастацтваў Узбекістана.
  • 2002 год — узнагароджана ордэнам «Буюк хізматлары учун».

Г. А. Пугачэнкава была абраная членам-карэспандэнтам Германскага археалагічнага інстытута, італьянскага інстытута Сярэдняга і Далёкага Усходу, ганаровым доктарам Страсбургскага ўніверсітэта, ганаровым акадэмікам Міжнароднай Акадэміі архітэктуры краін Усходу, многіх іншых аўтарытэтных навуковых устаноў.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар манаграфіі «Мастацтва Узбекістана», якая з’яўляецца падручнікам па археалогіі для ВНУ шэрагу краін Цэнтральнай Азіі.

Групай спецыялістаў пад яе кіраўніцтвам было падрыхтавана да друку некалькі тамоў Збору помнікаў архітэктуры Узбекістана.

Архіў[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая спадчына Г. А. Пугачэнкавай — гэта не толькі апублікаваныя працы, але і архіў, які яна збірала ўсё жыццё. У яго ўваходзяць рукапісы і машынапісныя тэксты навуковых прац, палявыя дзённікі, перапіска, нататкі, бібліяграфічныя выпіскі, фатаграфіі, фотастужкі, чарцяжы, планы і малюнкі. Усе гэтыя дакументы звязаныя з архітэктурай, археалогіяй, гісторыяй мастацтва і рэстаўрацыяй помнікаў Цэнтральнай Азіі. Каштоўнасць архіва складаецца ў тым, што дакументы, якія ўваходзяць у яго, — гэта бібліяграфічная рэдкасць, а якасць візуальных матэрыялаў вышэйшая, чым у апублікаваных працах Пугачэнкавай, акрамя таго, яны дазваляюць убачыць, як выглядалі многія збудаванні, якія да моманту аблічбоўкі архіва былі або разбураныя, або няякасна адрэстаўраваныя[5].

Пасля смерці вучонага архіў заставаўся ў яе сына Расціслава Алегавіча Сасноўскага. Архіў быў недаступны шырокай аўдыторыі, але галоўнае, мог быць згублены, паколькі дом, у якім жыў Сасноўскі, патрабаваў капітальнага рамонту, пры гэтым побач з ім пачалася будоўля, і будынак мог не вытрымаць. Акрамя таго, даследчыкі асцерагаліся, што архівам зацікавяцца антыквары і букіністы, і ён будзе выстаўлены на продаж аматарам старажытнасці[6]. Лічыцца, што менавіта так знікла бібліятэка Пугачэнкавай[6]. Журналісты, даследчыкі і актывісты заклікалі выкупіць архіў і перадаць яго ў Цэнтральны дзяржаўны архіў Рэспублікі Узбекістан, але ў бюджэце краіны не былі прадугледжаныя артыкулы для набыцця спадчыны навукоўцаў. Акрамя таго, былі асцярогі, што архіў можа цалкам складацца з чарнавікоў ўжо апублікаваных работ Пугачэнкавай. Тым не менш няўрадавая Міжнародная асацыяцыя абсерваторыя культурнай спадчыны Цэнтральнай Азіі Alerte Héritage дзякуючы дапамозе галандскага фонду Prince Claus Fund, амерыканскага фонду Whiting Foundation і пасольства Швейцарыі ва Узбекістане змагла выкупіць увесь архіў Галіны Анатольеўны, аблічбаваць яго і зрабіць доступ да яго адкрытым[7].

Усяго архіў складаецца з 342 папак навуковых дакументаў і трох папак асабістых лістоў[8]. Праца над яго аблічбоўкай пачалася ў снежні 2018 года: каманда пад кіраўніцтвам д. м. н. Святланы Гаршэнінай і кандыдата мастацтвазнаўства Барыса Чуховіча спярша ачысціла дакументы ад пылу, затым прыступіла да аблічбоўкі, сістэматызацыі архіва, яго апісання і публікацыі на спецыяльна створаным сайце[9].

Спіс прац[правіць | правіць зыходнік]

  • Пугаченкова Г., Ремпель Л. Бухара. (Узбекистан). (Серия «Сокровища зодчества народов СССР»). М., 1949. 67 с. 6000 экз.
  • Массон М. Е., Пугаченкова Г. А. «Гумбез Манаса». (Киргизское зодчество. XIV в.) (Серия «Памятники архитектуры народов СССР»). М., 1950. 144 с. 4000 экз.
  • Пугаченкова Г. А., Елькович Л. Я. Очерки по истории искусства Туркменистана. Ашхабад, 1956. 147 с. 5000 экз.
  • Массон М. Е., Пугаченкова Г. А. Парфянские ритоны Нисы. Альбом иллюстраций. М., 1956.
  • Памятники архитектуры Средней Азии эпохи Навои. Ташкент, 1957. 98 с. 500 экз.
  • Пугаченкова Г. А., Ремпель Л. И. Выдающиеся памятники архитектуры Узбекистана. Ташкент, 1958. 292 с. 5000 экз.
  • Пути развития архитектуры южного Туркменистана поры рабовладения и феодализма. (Труды ЮТАКЭ. Т.6). М., Изд-во АН СССР, 1958. 492 с.
  • Массон М. Е., Пугаченкова Г. А. Парфянские ритоны Нисы. (Труды ЮТАКЭ. Т.4). Аш., Изд-во АН ТуркССР, 1959. 268 с.
  • Мечеть Анау. Ашхабад, 1959. 58 с. 1000 экз.
  • Пугаченкова Г. А., Ремпель Л. И. Выдающиеся памятники изобразительного искусства Узбекистана. Ташкент, 1960. 328 с. 5000 экз.
  • Искусство Афганистана. Три этюда. М.: Искусство. 1963. 248 с. 3500 экз.
  • Мавзолей Араб-ата. (Из истории архитектуры Мавераннахра IX—X вв.). Ташкент, 1963. 118 с.
  • Пугаченкова Г. А., Ремпель Л. И. История искусств Узбекистана с древнейших времен до середины девятнадцатого века. М.: Искусство. 1965. 688 с. 3600 экз.
  • Халчаян. К проблеме художественной культуры Северной Бактрии. Ташкент: Фан. 1966. 287 с. 1500 экз.
  • Искусство Туркменистана. Очерк с древнейших времен до 1917 г. М., Искусство. 1967. 327 с. 5500 экз.
  • Самарканд. Бухара. (По древним памятникам). (Серия «Архитектурно-художественные памятники городов СССР»). М., Искусство. 1961. 213 с. 10000 экз. 2-е изд. 1968. 203 с. 50000 экз.
  • Скульптура Халчаяна. М., Искусство. 1971. 202 с. 6000 экз.
  • Зодчество Центральной Азии, XV век: Ведущие тенденции и черты. Ташкент, 1976. 115 с. 3000 экз.
  • Термез. Шахрисябз. Хива. (Серия «Архитектурно-художественные памятники городов СССР»). М., Искусство. 1976. 207 с. 50000 экз.
  • Кругликова И. Т., Пугаченкова Г. А. Дильберджин: (Раскопки 1970—1973 гг.). Ч. 2. М., Наука. 1977. 135 с. 700 экз.
  • Пугаченкова Г. А., Галеркина О. И. Миниатюры Средней Азии в избранных образцах: (Из советских и зарубежных собраний). — М.: Изобразительное искусство, 1979. — 208 с. — 25 000 экз. (в пер., суперобл.)
  • Искусство Бактрии эпохи кушан. (Серия «Из истории мирового искусства»). М., Искусство. 1979. 247 с. 10000 экз.
  • Пугаченкова Г. А., Ремпель Л. И. Очерки искусства Средней Азии: Древность и средневековье. М., Искусство. 1982. 288 с. 25000 экз.
  • Искусство Гандхары. (Серия «Из истории мирового искусства»). М., Искусство. 1982. 195 с. 25000 экз.
  • Средняя Азия: Справочник-путеводитель. / Автор текста и сост. альбома Г. А. Пугаченкова. М., Искусство; Лейпциг, Эдицион. 1983. XLII, 427 с. 50000 экз.
  • Древний Мерв: путеводитель. Ашхабад, 1983. 48 с. 10000 экз.
  • Шедевры Средней Азии: альбом. Ташкент: 1986. 220 с. 20000 экз.
  • Из художественной сокровищницы Среднего Востока. Ташкент, 1987. 223 с. 5000 экз.
  • Древности Мианкаля: Из работ узбекистанской искусствоведческой экспедиции. Ташкент: Фан. 1989. 204 с.
  • Пугаченкова Г. А., Ртвеладзе Э. В. Северная Бактрия-Тохаристан: Очерки истории и культуры: Древность и средневековье. Ташкент, Фан, 1990. 218 с. 1000 экз.
  • Архитектурное наследие Темура. Ташкент, 1996. 125 с. 5000 экз.

Біяграфія і мемуары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Тигран Мкртычев. Следы империй. Культура Центральной Азии от Александра Македонского до Тимуридов. Феномен Пугаченковой(нявызн.). Academia.edu (16 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.
  2. Светлана Горшенина. Биография Г.А. Пугаченковой(нявызн.). Открытый архив: Галина Пугаченкова. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.
  3. а б в г Валерий Германов. Следы империй. Культура Центральной Азии от Александра Македонского до Тимуридов. Пугаченкова: вехи судьбы(нявызн.). Academia.edu (16 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.
  4. Ростислав Сосновский. Следы империй. Культура Центральной Азии от Александра Македонского до Тимуридов. Глащами сына(нявызн.). Academia.edu. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.
  5. Светлана Горшенина. Значение архива(нявызн.). Открытый архив: Галина Пугаченкова. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.
  6. а б Светлана Горшенина. Спасение архива. Угроза сохранности и целостности архива(нявызн.). Открытый архив: Галина Пугаченкова. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.
  7. Светлана Горшенина. История архива(нявызн.). Открытый архив: Галина Пугаченкова. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.
  8. Светлана Горшенина. Спасение архива. Архив и его состояние(нявызн.). Открытый архив: Галина Пугаченкова. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.
  9. Светлана Горшенина. Спасение архива. Работа над оцифровкой и классификацией документов архива(нявызн.). Открытый архив: Галина Пугаченкова. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]