Галіна Гаўрылаўна Сяргеева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Гаўрылаўна Сяргеева
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1937(1937-10-16)[1] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[1] (1974)
Альма-матар

Галіна Гаўрылаўна Сярге́ева[2] (нар. 16 кастрычніка 1937) — беларускі вучоны-гісторык, кандыдат гістарычных навук (1974[2]).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 16 кастрычніка 1937 года ў мястэчку Багушэўск Багушэўскага раёна БССР (цяпер — гарадскі пасёлак у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).

У 1960 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1961—1970 гадах працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР. З 1970 года працавала ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1995 года — старшы навуковы супрацоўнік.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы Г. Г. Сяргеевай па праблемах міжнароднай дзейнасці Беларусі, гісторыі і культуры беларускай дыяспары. У 1960—1970 гадах была ў складзе групы Беларускай ССР, якая брала ўдзел у развіцці савецка-балгарскага супрацоўніцтва[3]. Адна з аўтараў прац «Беларуская ССР і сацыялістычныя краіны» (1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995)[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Белорусская ССР в советско-болгарском сотрудничестве (1960—1975 гг.) / Г. Г. Сергеева; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1976. — 207 с. ; 17 см;
  • Белорусская ССР в научном сотрудничестве Советского Союза и социалистических стран (1945—1985 гг.) / Г. Г. Сергеева ; Акад. наук Белорус. ССР, Ин-т истории. — Минск : Наука и техника, 1986. — 214, [2] с.;
  • История славянских народов в трудах белорусских советских исследователей / Г. Г. Сергеева, П. Т. Петриков, В. Н. Михнюк — Мн.: Наука и техника, 1988. — 32,[2] с., 20 см;
  • Гісторыя славянскіх народаў у працах беларускіх савецкіх даследчыкаў / Г. Г. Сяргеева, П. Ц. Петрыкаў, У. М. Міхнюк ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Беларускі камітэт славістаў — Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 32, [2] с. ; 20 см. // X Мiжнародны з’езд славiстаў : даклады.
  • Беларуская дыяспара // Крыжовы шлях. — Мн., 1993;
  • Дзяржаўная міграцыйная палітыка Беларусі і яе ўплыў на стан сучаснай дыяспары (90-я гг.) // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 1999. № 2.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярге́ева Галіна Гаўрылаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 480. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929—2008 гг.): биобиблиогр. справ. / Г. В. Корзенко [и др.]; Нац. академия наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск: Белорусская наука, 2008. — 423 с. — ISBN 978-985-08-0855-4. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]