Галіна Русак
| Галіна Русак | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 24 мая 1930 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 верасня 2000 (70 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Філарэт Родзька |
| Маці | Вера з Гулевічаў |
| Род дзейнасці | мастачка, мастацтвазнаўца |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
Галіна Русак, па нараджэнні Родзька (24 мая 1930, Навагрудак, Гродзенская вобласць — 14 верасня 2000, ЗША) — беларуская мастачка, мастацтвазнаўца, грамадская дзеячка беларускай дыяспары ў ЗША, удзельніца агульнаамерыканскага руху за правы жанчын. Прафесар (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка беларускага дзеяча Філарэта Родзькі і Веры з Гулевічаў, сястра Усевалада Родзькі.[1]
Скончыла Фрайбургскі і Лёвенскі ўніверсітэты. З 1949 года жыла ў ЗША. Адукацыю завяршыла ў Амерыцы ў Канектыкуцкім каледжы, ступень магістра гуманітарных навук атрымала ў Ратгерскім універсітэце (штат Нью-Джэрсі). Працавала дырэктарам мастацкай бібліятэкі Ратгерскага ўніверсітэта.
Творчасць мастачкі Галіны Русак была добра вядомая ў ЗША і Канадзе, дзе яна неаднаразова выстаўлялася ў розных галерэях, але толькі ў 1992 годзе выстаўка яе твораў адбылася ў Беларусі (адзіная персанальная выстаўка на радзіме).
Уваходзіла ў кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 27 студзеня. Філарэт Родзька . hardzin.livejournal.com. Праверана 18 верасня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трыгубовіч В. А. Русак Галіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 454. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікола Ваўранюк. Адышла ад нас Галіна Русак. niva.bialystok.pl. Ніва № 45 (2321) (5 лістапада 2000). Праверана 18 верасня 2025.