Галіна Рыгораўна Нячаева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Галіна Рыгораўна Нячаева
Род дзейнасці мастацтвазнавец
Дата нараджэння 22 снежня 1951(1951-12-22) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Галіна Рыгораўна Нячаева (нар. 22 снежня 1951, г. Ветка, Гомельская вобласць ) — беларускі мастацтвазнавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ў 1976 годзе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Казацка-Балсунскай сярэдняй школе. З 1979 года і па гэты час працуе ва ўстанове «Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава». Спачатку — старшым навуковым супрацоўнікам, а з 1988 года — дырэктарам музея. Пад яе кіраўніцтвам музей стаў сапраўдным цэнтрам па вывучэнні сістэматызацыі і распаўсюджвання традыцыйнай народнай культуры.

У 2004 годзе ў рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Беларусь» у намінацыі «Лепшы музей года» Веткаўскі музей народнай творчасці ў рэспубліцы ўвайшоў у лік чатырох лепшых. У студзені 2005 года былі выдадзены дзве кнігі, падрыхтаваныя па выніках даследчай работы музея: «Навуковыя запiскi Веткаўскага музея» і «Арнаменты Падняпроўя». Аўтар і кіраўнік праекта, падтрыманага грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе калектывам музея падрыхтаваны да друку зборнік «Воин в традиционной культуре Ветки. Икона. Образ. Фольклор», у 2008 годзе — калектыўная манаграфія «Голоса ушедших деревень» (аўтар і кіраўнік праекта — Нячаева Г. Р.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалямі і Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення культуры аблвыканкама, Веткаўскага райвыканкама.

У 1990 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. У 2001 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь». Двойчы (у 2004 і 2006 гадах) устанаўлівалася персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе прысуджана спецыяльная прэмія ў намінацыі музейная справа калектыву ўстановы «Веткаўскі музей народнай творчасці» за плённую працу па захаванні і прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

За шматгадовую плённую працу па прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры, вялікі асабісты ўклад у справе захавання і адраджэння культурна-гістарычнай спадчыны узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

3 кастрычніка 2011 года Галіне Рыгораўне Нячаевай прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Веткаўскага раёна». [1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 261.

Зноскі