Ганаровы крыж ветэрана вайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганаровы крыж ветэрана вайны
Honor Cross WW 1914 rb.png Honour Cross of the World War 1914-1918 (front).jpg
Арыгінальная назва ням.: Ehrenkreuz des Weltkrieges
Дэвіз Ehrenkreuz für Frontkämpfer
Краіна Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх
Тып Крыж
Каму ўручаецца ваеннаслужачым розных родаў войскаў
Падставы ўзнагароджання узнагароджваліся ваеннаслужачыя, якія ваявалі на фронце або прымалі ўдзел у вайне.
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 13 ліпеня 1934
Колькасць узнагароджанняў 8 041 394
Commons-logo.svg Ганаровы крыж ветэрана вайны на Вікісховішчы

Ганаровы крыж ветэрана вайны (ням.: Ehrenkreuz für Frontkämpfer) — бронзавы памятны знак удзельнікаў і ахвяр Першай сусветнай вайны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1934 года ўрад Германіі па ініцыятыве рэйхспрэзідэнта Паўля фон Гіндэнбурга заснавала ганаровы крыж, як ордэн для былых франтавікоў, удзельнікаў і сваякоў загінулых у Першай сусветнай вайне. Устаноўчая грамата была падпісана рэйхспрэзідэнтам 13 ліпеня 1934 года, а праз два дні была афіцыйна апублікавана. Ганаровы крыж існаваў у трох варыянтах:

  • DEU Ehrenkreuz des Weltkrieges Frontkaempfer BAR.svg Ганаровы крыж з мячамі — для былых франтавікоў
  • DEU Ehrenkreuz des Weltkrieges Kriegsteilnehmer BAR.svg Ганаровы крыж без мячоў — для ўдзельнікаў вайны
  • DEU Ehrenkreuz des Weltkrieges Hinterbliebene BAR.svg Ганаровы крыж без мячоў — для ўдоў і бацькоў загінулых, зніклых без весткі або памерлых ад ран ці ў палоне ўдзельнікаў вайны

Права на атрыманне ордэна мелі ўсе былыя салдаты, якія ваявалі на фронце або бралі ўдзел у вайне, а таксама тыя, чые мужы, бацькі ці сыны загінулі на вайне. Узнагароджанне ордэнам патрабавала падачы хадайніцтва і адбывалася асабіста ці па пошце.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн уяўляе сабой бронзавы крыж памерам 37x37 мм. Ён меў 2,8-мм аблямоўку па краях крыжа і вушкай на верхнім прамяні. На пярэднім боку намаляваны звернуты ўгару лаўровы вянок са стужкай, якая займае частку ніжняга прамяня. Унутры вянка адзін пад іншым запісаны гады «1914» і «1918», а пад сам крыж знізу падкладзены два мячы.

У ганаровым крыжы для ўдзельнікаў вайны адсутнічаюць мячы, якія пазначаюць удзел у баявых дзеяннях, а замест лаўровага намаляваны дубовы вянок. Ганаровы крыж для сваякоў загінулых на вайне такой жа формы, аднак пакрыты чорным лакам і ўручаўся на іншай ордэнскай стужцы (з адваротным парадкам чорных і белых палос).

Статыстыка ўзнагароджанняў[правіць | правіць зыходнік]

  • 6 202 883 крыжамі былі ўзнагароджаны франтавікі (ваявалі)
  • 1 120 449 крыжамі былі ўзнагароджаны ўдзельнікі вайны (не ваявалі)
  • 345 112 крыжоў былі ўручаны ўдовам
  • 372 950 крыжоў былі ўручаны бацькам загінулых

Сярод усіх узнагароджаных былі:

  • Ганаровых крыжоў 1-й ступені: 6 250 000
  • Ганаровых крыжоў 2-й ступені: 1 200 000
  • Ганаровых крыжоў 3-й ступені: 720 000

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Узнагароды Трэцяга рэйха