Перайсці да зместу

Гандлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Гандлава
славацк.: Handlová
48°43′38″ пн. ш. 18°45′43″ у. д.HGЯO
Краіна
Край Трэнчынскі край
Раён Раён Пр'евідза
Прыматар Rudolf Podoba[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1376
Першая згадка 1376
Ранейшыя назвы Крыкергау
Плошча 50,71 км²
Вышыня цэнтра 416 м
Водныя аб’екты Handlovka[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 15 289 чал. (31 снежня 2025)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 046
Паштовы індэкс 972 51
Аўтамабільны код PD
handlova.sk
Паказаць/схаваць карты
Гандлава (Славакія)
Гандлава
Гандлава

Га́ндлава (славацк.: Handlová) — горад у раёне Пр’евідза Трэнчынскага края Славакіі.

Гандлава знаходзіцца ў цэнтральнай Славакіі, у паўднёва-ўсходняй частцы Горнанітранскай катлавіны, акружаная горнымі масівамі Втачнік, Ж'яр і Крэмніцкія горы.

Праз горада працякае рака Гандлаўка з прытокамі Млынскі паток, Пстругарскі паток і Рачы паток, упадаючы ў Нітру

Гандлава паўстала па загаду караля Людовіка I ад 8 сакавіка 1376, якім той дазволіў асадніку Генрыху Крыкеру закласці на месцы пад назвай Красны Лес (Seperdeo Vita) пастаянную калонію. Разам з Крыкерам з Крэмніцы прыйшло яшчэ 200 нямецкіх сем’яў. Паселішча атрымала назву паводле свайго заснавальніка, і па-нямецку дагэтуль завецца Крыкергаў (ням.: Krickerhau альбо Krikerhau).

Заснаванне Гандлавы — тыповы прыклад солтыскай каланізацыі вобласці Верхняй Нітры, дзе пражывала нямецкамоўнае насельніцтва, якое пазней атрымала назву карпацкія немцы.

У 1839 годзе вёска атрымала ад імператара Фердынанда I гарадскія правы і дазвол на чатыры кірмашы штогод. Першыя згадкі пра выяўленне ў рэгіёне вугля паходзяць з 1784 года, яго здабыча актыўна распачалася перад Першай сусветнай вайной[2].

У пачатку XX стагоддзя Гандлава было пераважна нямецкім горадам. У 1945 годзе пасля прыняцця Дэкрэтаў Бенеша нямецкае насельніцтва было выселена, і яно знайшло свой новы дом у нямецкім горадзе Фёрдэ, цяперашнім пабраціме Гандлавай. Сюды перасяліліся славакі з Венгрыі.

11 снежня 1960 на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада з’явіўся вялізарны апоўзень, які да 30 мая 1961 знішчыў 150 дамоў, пашкодзіў 2 км дарог, вадаправод і лінію электраперадач[3].

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[4]
Год1995200520152025
Колькасць людзей18 19017 69817 38515 289
Розніца −2,70 % −1,76 % −12,05 %
Статыстыка насельніцтва[4]
Год20242025
Колькасць людзей15 45715 289
Розніца−1,08 %

Паводле перапісу 2001 года склад насельніцтва наступны:

Паводле веравызнання:

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе захавалася традыцыя шахцёрскіх кірмашоў.

  • Прыватны музей і галерэя разьбяра Яна Процнера.
  • Музейная экспазіцыя гісторыі і культуры немцаў-насельнікаў Гандлавай.
  • Падземная галерэя «Базальт».
  • Баскетбольны аддзел «Банік Гандлава»
  • Альпінісцкі клуб «Праметэй»
  • Страйкбольны клуб «Гандлава»
  • Клуб верхавой язды «Наваха»
  • Футбольны клуб інвалідаў «Пегас»
  • Аматарскі футбольны клуб «Гандлава»

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2026. Праверана 1 красавіка 2026.
  2. http://www.mineraly.sk (Online) prístup 11.12.2008
  3. Nemčok, A., 1982: Zosuvy v slovenských Karpatoch. Bratislava, Veda, 306 s.
  4. 1 2 Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2026). Праверана 31 сакавіка 2026.