Ганна Андрэеўна Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Андрэеўна Сапега
POL COA Korybut.svg
Герб «Карыбут»
 
Нараджэнне: 1569
Смерць: 1595
Пахаванне:
Дынастыя: Род Вішнявецкіх
Бацька: Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d]
Маці: Яўхімія з Вярбіцкіх[d]
Муж: Мікалай Паўлавіч Сапега
Дзеці: Ян, Мікалай, Крыштаф, Фрыдэрык, Аляксандр, Габрыэль, Гальшка

Ганна Андрэеўна Сапега (15691595) — вялікалітоўская арыстакратка, заступніца праваслаўя ў Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла з украінскага магнацкага роду Вішнявецкіх. Дачка князя Андрэя Вішнявецкага. Атрымала хатнюю адукацыю.

У 1581 годзе бацька выдаў яе за Мікалая Сапегу, ваяводу віцебскага. Вяселле адбылося ў Вішняўцы. Па пераездзе да беларускага маёнтка мужа займалася ў асноўным хатнімі справамі, выхаваннем дзяцей, падтрымлівала праваслаўе.

У 1584 годзе пасля смерці бацькі атрымала замак і мястэчка Мацееў ва Уладзімірскім і Хэлмскім паветах з фальваркам Відут, маёнтак Вузлаўцы ў Слонімскім павеце, маёнтак Васькаўцы ў Лідскім павеце, Касуце з сёламі Занароцкімі ў Ашмянскім павеце, а таксама маёнтак Сейны ў Гарадзенскім павеце. Рана памерла — у 1595 годзе. У яе гонар Сапега пабудаваў царкву св. Ганны ў Кодані (цяпер Бяльскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча). Тут пахавана і сама Ганна.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Муж — Мікалай Сапега (1545—1599).

Дзеці:

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Міхаіл Збаражскі(руск.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван Міхайлавіч Вішнявецкі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Невядомага імя з Палубінскіх
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Андрэй Іванавіч Вішнявецкі(руск.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сямён Алізаровіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Анастасія Алізаровіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна Андрэеўна Сапега
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый Вярбіцкі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Яўхімія Юр'еўна з Вярбіцкіх
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]