Ганна Герман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ганна Вікторыя Герман)
Ганна Герман
польск.: Anna German
Студэнцкі білет Ганны Герман
Студэнцкі білет Ганны Герман
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ганна-Вікторыя Герман-Тухольская
Дата нараджэння 14 лютага 1936(1936-02-14)
Месца нараджэння Ургенч, Узбекская ССР, СССР
Дата смерці 25 жніўня 1982(1982-08-25) (46 гадоў)
Месца смерці Варшава, Польшча
Месца пахавання
Краіна
Бацька Eugen Hörmann[d]
Маці Irma Mertens-Berner[d]
Муж Zbigniew Antoni Tucholski[d]
Дзеці Zbigniew Tucholski[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас сапрана і каларатурнае сапрана[d]
Інструменты вакал[d]
Жанры Эстрада, Опера, Раманс
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
anna-german.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Зорка Ганны Герман у Аполе

Ганна Вікторыя Герман-Тухольская (польск.: Anna Wiktoria German-Tucholska; 14 лютага 1936, Ургенч, Узбекская ССР, СССР — 25 жніўня 1982, Варшава, Польшча) — польская спявачка, зорка эстрады 1960-х — пачатку 1980-х гадоў, вядомая ў асноўным як выканаўца песень на розных мовах свету, у першую чаргу на польскай і рускай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ва Ургенчы (Узбекская ССР). Этнічная немка. Маці — Ірма (русіфікаванае Ірма Давыдаўна, 15.11.1909—30.01.2007), у дзявоцтве Мартэнс. Бацька Ойген Хёрман (ням.: Eugen Hörmann, імя русіфікавана як Яўген Фрыдрыхавіч Герман, 1909—1938) — бухгалтар нямецкага паходжання. У 1937 годзе бацька Ганны быў арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы і асуджаны на 10 гадоў без права перапіскі, а ў 1938 годзе расстраляны ў Ташкенце. Бабуля — Ганна Фрызен Мартэнс (18.01.1886—17.09.1971).

Другі раз маці Ганны выйшла замуж ў 1942 годзе за Германа Бернэра, афіцэра Войска Польскага. Ён ваяваў у 1-й пяхотнай дывізіі імя Касцюшкі. Шлюб з палякам дазволіў Ірме з сям'ёй з'ехаць у 1946 годзе ў Польшчу. Сям'я пасялілася ў Новай Рудзе, а ў 1949 годзе пераехала ва Вроцлаў. Па заканчэнні пачатковай школы ў Новай Рудзе і Вроцлаўскага агульнаадукацыйнага ліцэя Ганна паступіла ва Вроцлаўскі ўніверсітэт на факультэт геалогіі. Удзел у студэнцкай мастацкай самадзейнасці ў далейшым дазволіў ёй стаць спявачкай. Дэбютавала ў 1960 годзе ў студэнцкім тэатры «Каламбур». Атрымаўшы стыпендыю ад італьянскага ўрада, пачынаючая спявачка на некалькі месяцаў з'ехала ў Рым.

Акцёр-рэжысёр з Жэшава Юльян Кшыўка запрасіў Ганну ў сваю трупу, і дзякуючы яму яна змагла прыняць удзел у III Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце.

Першае прызнанне песні Ганны атрымалі на ІІІ Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце (1963). Яна падзяліла ІІ прэмію (у катэгорыі польскіх выканаўцаў) за песню «Так мне з гэтым дрэнна» (польск.: Tak mi z tym źle) Генрыха Клейне і Браніслава Брока, а таксама на Усепольскім фестывалі эстрадных калектываў у Ольштыне — за італьянскую песню «Ave Maria». Сапраўдную вядомасць Ганне Герман прынесла ў 1964 годзе песня «Танцуючыя Эўрыдыкі» (польск.: Tańczące Eurydyki) Катажыны Гертнер і Евы Жэменіцкай: другая прэмія ў катэгорыі акцёрска-літаратурнай песні на II Фестывалі польскай песні ў Аполе (24—28 мая), першае месца (у мясцовым адборачным туры) і трэцяе — у Міжнародным туры на фестывалі ў Сопаце. На III Фестывалі польскай песні ў Аполе — першая прэмія ў катэгорыі артыстычнай песні за песню «Заквітнею ружай» (польск.: Zakwitnę różą) Катажыны Гертнер і Ежы Мілера.

27 жніўня 1967 года, знаходзячыся ў Італіі на гастролях, паміж горадам Фарлі і Міланам трапіла ў цяжкую аўтамабільную катастрофу. На высокай хуткасці аўтамабіль імпрэсарыа спявачкі ўрэзаўся ў бетонную агароджу. Ганну выкінула з аўтамабіля праз лабавое шкло, яна атрымала шматлікія пераломы, траўмы ўнутраных органаў. Інжынер Збігнеў Тухольскі, з якім Ганна пазнаёмілася ў 1960 годзе ва Вроцлаве, апекаваў спявачку пасля катастрофы.

Вярнулася на эстраду ў 1970 годзе: «Залаты дыск» за доўгаграючую пласцінку «Чалавечы лёс» (польск.: Człowieczy los).

23 сакавіка 1972 года выйшла замуж за Збігнева Тухольскага, з якім дагуэтуль пражыла 12 гадоў у грамадзянскім шлюбе. 27 лістапада 1975 года нарадзіўся сын Збігнеў. Памерла ад саркомы ў ноч на 26 жніўня 1982 года ў ваенным шпіталі ў Варшаве — роўна праз 15 год пасля катастрофы ў Італіі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе выйшаў дзесяцісерыйны мастацкі фільм пра жыццё спявачкі «Ганна Герман. Таямніца белага анёла».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]