Ганна Герман
Ганна Герман Anna German | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Ганна-Вікторыя Герман-Тухольская |
Дата нараджэння | 14 лютага 1936 |
Месца нараджэння | Ургенч, Узбекская ССР, СССР |
Дата смерці | 25 жніўня 1982 (46 гадоў) |
Месца смерці | Варшава, Польшча |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Eugen Hörmann[d] |
Маці | Irma Mertens-Berner[d] |
Муж | Zbigniew Antoni Tucholski[d] |
Дзеці | Zbigniew Tucholski[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | сапрана і каларатурнае сапрана[d] |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | Эстрада, Опера, Раманс |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф |
![]() |
anna-german.com | |
![]() |
Ганна Вікторыя Герман-Тухольская (польск.: Anna Wiktoria German-Tucholska; 14 лютага 1936, Ургенч, Узбекская ССР, СССР — 25 жніўня 1982, Варшава, Польшча) — польская спявачка, зорка эстрады 1960-х — пачатку 1980-х гадоў, вядомая ў асноўным як выканаўца песень на розных мовах свету, у першую чаргу на польскай і рускай.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ва Ургенчы (Узбекская ССР). Этнічная немка. Маці — Ірма (русіфікаванае Ірма Давыдаўна, 15.11.1909—30.01.2007), у дзявоцтве Мартэнс. Бацька Ойген Хёрман (ням.: Eugen Hörmann, імя русіфікавана як Яўген Фрыдрыхавіч Герман, 1909—1938) — бухгалтар нямецкага паходжання. У 1937 годзе бацька Ганны быў арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы і асуджаны на 10 гадоў без права перапіскі, а ў 1938 годзе расстраляны ў Ташкенце. Бабуля — Ганна Фрызен Мартэнс (18.01.1886—17.09.1971).
Другі раз маці Ганны выйшла замуж ў 1942 годзе за Германа Бернэра, афіцэра Войска Польскага. Ён ваяваў у 1-й пяхотнай дывізіі імя Касцюшкі. Шлюб з палякам дазволіў Ірме з сям'ёй з'ехаць у 1946 годзе ў Польшчу. Сям'я пасялілася ў Новай Рудзе, а ў 1949 годзе пераехала ва Вроцлаў. Па заканчэнні пачатковай школы ў Новай Рудзе і Вроцлаўскага агульнаадукацыйнага ліцэя Ганна паступіла ва Вроцлаўскі ўніверсітэт на факультэт геалогіі. Удзел у студэнцкай мастацкай самадзейнасці ў далейшым дазволіў ёй стаць спявачкай. Дэбютавала ў 1960 годзе ў студэнцкім тэатры «Каламбур». Атрымаўшы стыпендыю ад італьянскага ўрада, пачынаючая спявачка на некалькі месяцаў з'ехала ў Рым.
Акцёр-рэжысёр з Жэшава Юльян Кшыўка запрасіў Ганну ў сваю трупу, і дзякуючы яму яна змагла прыняць удзел у III Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце.
Першае прызнанне песні Ганны атрымалі на ІІІ Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце (1963). Яна падзяліла ІІ прэмію (у катэгорыі польскіх выканаўцаў) за песню «Так мне з гэтым дрэнна» (польск.: Tak mi z tym źle) Генрыха Клейне і Браніслава Брока, а таксама на Усепольскім фестывалі эстрадных калектываў у Ольштыне — за італьянскую песню «Ave Maria». Сапраўдную вядомасць Ганне Герман прынесла ў 1964 годзе песня «Танцуючыя Эўрыдыкі» (польск.: Tańczące Eurydyki) Катажыны Гертнер і Евы Жэменіцкай: другая прэмія ў катэгорыі акцёрска-літаратурнай песні на II Фестывалі польскай песні ў Аполе (24—28 мая), першае месца (у мясцовым адборачным туры) і трэцяе — у Міжнародным туры на фестывалі ў Сопаце. На III Фестывалі польскай песні ў Аполе — першая прэмія ў катэгорыі артыстычнай песні за песню «Заквітнею ружай» (польск.: Zakwitnę różą) Катажыны Гертнер і Ежы Мілера.
27 жніўня 1967 года, знаходзячыся ў Італіі на гастролях, паміж горадам Фарлі і Міланам трапіла ў цяжкую аўтамабільную катастрофу. На высокай хуткасці аўтамабіль імпрэсарыа спявачкі ўрэзаўся ў бетонную агароджу. Ганну выкінула з аўтамабіля праз лабавое шкло, яна атрымала шматлікія пераломы, траўмы ўнутраных органаў. Інжынер Збігнеў Тухольскі, з якім Ганна пазнаёмілася ў 1960 годзе ва Вроцлаве, апекаваў спявачку пасля катастрофы.
Вярнулася на эстраду ў 1970 годзе: «Залаты дыск» за доўгаграючую пласцінку «Чалавечы лёс» (польск.: Człowieczy los).
23 сакавіка 1972 года выйшла замуж за Збігнева Тухольскага, з якім дагуэтуль пражыла 12 гадоў у грамадзянскім шлюбе. 27 лістапада 1975 года нарадзіўся сын Збігнеў. Памерла ад саркомы ў ноч на 26 жніўня 1982 года ў ваенным шпіталі ў Варшаве — роўна праз 15 год пасля катастрофы ў Італіі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 2012 годзе выйшаў дзесяцісерыйны мастацкі фільм пра жыццё спявачкі «Ганна Герман. Таямніца белага анёла».
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Ганна Герман на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Ургенчы
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на кальвінісцкіх могілках Варшавы
- Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Польшчы
- Сапрана
- Народныя артысты РСФСР
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя Крыжам Заслугі
- Музыканты паводле алфавіта
- Пахаваныя ў Варшаве