Ганна Гродская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Гродская
Anna Grodzka
Дэпутат Сойму Рэспублікі Польшча 7 сходу
з 8 лістапада 2011
Намесніца старшыні Камісіі грамадскага дыялогу па справах роўных адносінаў пры Прэзідэнце Сталічнага горада Варшава
? — канец 2011

Нараджэнне 16 сакавіка 1954(1954-03-16) (69 гадоў)
Імя пры нараджэнні польск.: Krzysztof Bogdan Bęgowski
Дзеці сын
Веравызнанне атэізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, актывіст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера грамадскі актывіст[d]
Сайт annagrodzka.pl (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ганна Гродская дае інтэрв'ю ў Сойме
Анджэй Разэнэк, Ганна Гродская i Роберт Бядронь у часе акцыі падтрынкі для гамасексуальных дзяцей у Расіі

Ганна Гродская (па-польску: Anna Grodzka, нар. 16 сакавіка 1954 ў Отвацку) — польская грамадская дзеячка, прадпрымальніца і палітык, адна з заснавальніц Фонду Транс-Фузія, дэпутат Сойму Рэспублікі Польшча 7 склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Ганна Гродская з'яўляецца транссексуалам. Ад нараджэння яе пол быў мужчынскім, яна мела імя Кшыштаф Богдан і прозвішча Бэнгоўскі[1]. У 2007 годзе яна даведалася, што яе ўсынавілі[2] Юзаф і Казімера[1]. Судова вырашаць пытанне палавой прыналежнасці і фізічна змяніць пол яна вырашыла толькі пасля таго, як яе сын ад ранейшага шлюбу з жанчынай (скончанага разводам) быў ужо дарослы[3]. Аперацыю па змене полу яна зрабіла ў клініцы ў Бангкоку[4]. Працэсу змены полу (фармальна завершанаму ў 2010 годзе[2]) быў прысвечаны дакументальны фільм «Транс-акцыя», зняты ў 2010 годзе тэлевізійнай кампаніяй HBO[5].

Прафесійная і палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ганна Гродская скончыла навучанне па спецыяльнасці клінічная псіхалогія ў Варшаўскім універсітэце[6]. У пэрыяд ПНР яна была членам Асацыяцыі Польскіх Студэнтаў (АПС) і Польскай аб'яднанай партыі рабочых (між іншым у партыйнай арганізацыі ва ўніверсітэце). Працавала палітычным інструктарам у АПС. У 1986 стала дырэктарам прадпрыемства Alma Press[7]. Потым яна займалася ўласным бізнесам, шмат гадоў працавала ў выдавецкай, рэкламнай і паліграфічнай галінах. Займалася вытворчасцю фільмаў для Польскага тэлебачання[8]. У 2003—2006 гадах была членам дырэкцыі «Радыё для цябе»[9]. Дзейнічала ў партыі Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча, а пазней, да верасня 2011 года, уваходзіла ў склад Саюза дэмакратычных левых у Варшаве[3]. Уваходзіла таксама ў склад Таварыства «Ардынацкая»[10]. У 2008 годзе яна ўдзельнічала ў стварэнні Фонду Транс-Фузія. Гэтая арганізацыя, у якой яна з лістапада 2011 года выконвала абавязкі старшыні, мае на мэце распаўсюд ведаў наконт трансгендэрызму, а таксама дзейнасць, накіраваную на падтрымку транссексуалаў і трансвестытаў[11]. Да канца 2011 года Анна Гродзкая была таксама намесніцай старшыні Камісіі грамадскага дыялогу па справах роўных адносінаў пры Прэзідэнце Сталічнага горада Варшава[12].

У 2011 годзе Ганна Гродская кандыдавала ў выварах у Сойм. На выбарчым спісе Руху Палікота у Кракоўскай акрузе заняла першае месца (у наступстве старту ад гэтай партыі была выдалена з СДЛ у верасні 2011). У галасаванні 9 кастрычніка атрымаласа 19 451 галасоў і стала дэпутатам. Такім чынам стала першай у Польшчы і першай у Еўропе асобай, якая адкрыта кажа пра свой транссексуалізм, якая была абранай у дзяржаўны парлямент. У Сойме 7. склікання стала намесніцай старшыні дэпутацкага клюба Руху Палікота, а таксама намесніцай старшыні Камісыі культуры і сродкаў масовай інфармацыі, член парламенцкай Камісыі спваведлівасці і праваў чалавека, а таксама намесніцай старшыні Парляменцкай групы жанчын. У лютым увайшла ў склад партыі Рух Палікота, пасля змены назвы у кастрычніку 2013 — партыі Твой рух.

Зноскі