Ганна Корвін-Крукоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ганна Корвін-Крукоўская
Anna Jaclard.jpg
Імя пры нараджэнні:

Анна Васильевна Корвин-Круковская

Род дзейнасці:

Q3242115? і пісьменнік

Дата нараджэння:

6 (18) кастрычніка 1843({{padleft:1843|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})

Месца нараджэння:

Горад Масква

Краіна:

Romanov Flag.svg Расійская імперыя

Дата смерці:

2 (14) верасня 1887({{padleft:1887|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (43 гады)

Месца смерці:

Парыж

Ганна Васілеўна Корвін-Крукоўская (Жаклар, фр.: Anna Jaclard; 6(18).10.1843, Масква — 2(14).9.1887) — руская пісьменніца, рэвалюцыянерка.

Паходзіць з беларускага шляхецкага роду. Сястра С. Кавалеўскай.

Першыя апавяданні надрукавала ў 1864 у часопісе Ф. Дастаеўскага «Эпоха». У 1867-68 у Пецярбургу, зблізілася з членамі рэвалюцыйных арганізацый. 3 1869 жыла ў Германіі, Францыі, выйшла замуж за французскага рэвалюцыянера Ш. В. Жаклара. Член Рускай секцыі I Інтэрнацыянала, перапісвалася з К. Марксам, пераклала на французскую мову ўрыўкі з першага тома «Капітала». Удзельніца Парыжскай камуны, член ЦК Саюза жанчын, прымала ўдзел у рабоце Камітэта пільнасці, была заснавальніцай і карэспандэнтам газеты «La socialiste» («Сацыялістка»). Пасля паражэння Парыжскай камуны жыла ў Швейцарыі, Расіі, займалася літаратурнай дзейнасцю, у 1886-87 яе апавяданні друкаваліся ў часопісе «Северный вестнік».