Ганна Мікалаеўна Бурава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Мікалаеўна Бурава
Нараджэнне 27 верасня 1951(1951-09-27) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Ганна Мікалаеўна Бурава (нар. 27 верасня 1951, Малыя Мацвеевічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар). Працавала старшым інжынерам, начальнікам цэнтральнай лабараторыі, намеснікам галоўнага інжынера па экалогіі і тэхніцы бяспекі гродзенскага завода «Радыёпрыбор», дырэктарам па маркетынгу вытворчага аб’яднання «Радыёхваля», дырэктарам гродзенскага вытворчага гандлёвага камбіната «Хваля».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].

Зноскі