Міжлескі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжлескі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Міжлессе
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 140
Міжлескі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Міжле́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Міжлессе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вялікае Міжлессе. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Машковіцкага сельсавета[1]. 8 сакавіка 1960 года ў склад Углянскага сельсавета перададзены вёскі Дзягелец, Машковічы, Шылін і Шылінок[2]. У 4 верасня 1972 года вёска Малое Міжлессе далучана да вёскі Вялікае Міжлессе, вёска перайменавана ў Міжлессе, таксама скасаваны вёскі Малыя Мацвеевічы (зліліся з вёскай Вялікія Мацвеевічы) і Чарнечына (злілася з вёскай Міхалінак)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1140 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.