Ганна Рыгораўна Жарабцова-Андрэева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Рыгораўна Жарабцова-Андрэева
Дата нараджэння 28 верасня 1868(1868-09-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 1944
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас мецца-сапрана[d]
Інструменты голас[d]

Ганна Рыгораўна Жарабцова-Андрэева (28 верасня 1868, Гродна — 23 сакавіка 1944, Рыга) — камерная спявачка, прафесар Пецярбургскай і Латвійскай кансерваторый, вакальны педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют спявачкі адбыўся ў 1891 годзе, у рамках кансерваторскага канцэрта, арганізатарам якога выступіў Рымскі-Корсакаў.

У 1892 годзе скончыла Пецярбургскую кансерваторыю. Спявачка ўступіла ў шэрагі членаў Пецярбургскага Камернага грамадства, неаднаразова гастралявала па Германіі. Пасля смерці кампазітара Рымскага-Корсакава ў 1908 годзе цеснае сяброўства зблізіла яе з удавой Корсакава Надзеяй Мікалаеўнай Пургольц.

З 1903 года занялася выкладчыцкай дзейнасцю. У пачатку 1910 гадоў стала выкладчыкам Пецярбургскай кансерваторыі. Пасля эміграцыі ў Рыгу ў 1922 годзе занялася выкладчыцкай дзейнасцю ў Латвійскай кансерваторыі. Давала прыватныя ўрокі спеваў[1].

Зноскі