Ганс Гольбейн Старэйшы
Выгляд
| Ганс Гольбейн Старэйшы | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | каля 1465[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1524[2][3][…] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Амброзіус Гольбейн і Ганс Гольбейн Малодшы |
| Род дзейнасці | мастак, ксілограф, ілюстратар, рысавальшчык, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў |
| Мастацкі кірунак | нямецкае Адраджэнне[d] |
Ганс Гольбейн Старэйшы (ням.: Hans Holbein der Ältere, 1465 — 1524) — нямецкі жывапісец. Ён быў старэйшым у вядомай сям’і мастакоў, да якой належалі яго брат Зігмунд Гольбейн і сыны Амброзіус Гольбейн і Ганс Гольбейн Малодшы.
У ранніх творах прыкметны ўплыў фламандскай школы, а таксама Марціна Шангаўэра. У пазнейшых — уздзеянне італьянскага Адраджэння. Некаторыя яго працы раней прыпісваліся юнацкаму перыяду яго больш знакамітага сына і цёзкі.
Галоўны прадстаўнік рэалістычнага напрамку ў швабскай школе. Натуралізм, поўны жыцця і характэрнасці, не пазбаўлены высакароднасці.
Зноскі
- 1 2 Artists of the World — B, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088 Праверана 26 чэрвеня 2026.
- ↑ Hans Holbein // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Hans Holbein // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- 1 2 3 4 Katalog der Deutschen Nationalbibliothek Праверана 18 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Неустроев А. А. Гольбейн, немецкие художники // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.