Гапляна (карціна Казіміра Альхімовіча)
Выгляд
| |
Казімір Альхімовіч | |
Гапляна | |
польск.: Goplana | |
Матэрыял | Палатно |
---|---|
Тэхніка | алей |
«Гапляна» (польск.: Goplana) — карціна Казіміра Альхімовіча, створаная паводле трагедыі «Балядына » (польск.: Balladyna), якая была напісана Юльюшам Славацкім у 1839 гг[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На палатне напалявана адна з дзеючых асоб «Балядыны» — жанчына-німфа Гапляна, якая паводле народнай міфалогіі, добры дух. Яна не мае поўнай улады на лёсам людзей, але часта ўплывае на падзеі. У трагедыі Ю. Славацкага яна з дапамогай незямных сіл карае жахлівую забойцу — Балядыну. На карціне чарадзейная ўладарка возера Гопла вольна адпачывае ў вадзе, паклаўшы галаву на купіну. Яе цела выглядае лагічным працягам воднай прасторы, валасы зліваюцца з травамі[1].
Зноскі
- ↑ а б Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — 364 с. — ISBN 985-6638-35-6. Архівавана 7 кастрычніка 2008.