Пінскае гарадзішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарадзішча Пінска)
Пінскае гарадзішча на плане Пінска 1794 г. (РДВГА)
Пінскае гарадзішча на плане 1842 года

Пінскае гарадзішча — помнік археалогіі XIXIII стагоддзяў у Пінску, у межах вуліц Горкага, Першамайскай, усходняй мяжы пл. Леніна, на левым беразе р. Піна

Гарадзішча старажытнага Пінска размяшчалася на левым узвышаным беразе Піны пры ўпадзенні яе ў Прыпяць, складалася з дзяцінца і вакольнага горада.

Паводле плана горада 1794 года, дзяцінец плошчай каля 1,75 га меў авальную форму, па перыметры быў умацаваны абарончымі валамі, у паўночнай яго частцы размяшчалася, відаць, абарончая вежа якая прыкрывала ўезд. З паўдёвага боку лінія валоў перарывалася; магчыма, схілы дзяцінца, што спускаліся да ракі, былі дастаткова абаронены прыроднымі перашкодамі. Дзяцінец быў абкружаны дугападобным шырокім ровам, які ўпіраўся абодвума канцамі ў раку. У 19261928 гадах у рове размяшчаўся гарадскі рынак, для расшырэння рыначнай плошчы ўсходнія і паўночныя схілы дзяцінца былі зрэзаны. На ўсходнім і паўночным участках рова схілы былі тэрасаваны, дно прысыпана і знівеліравана. Заходні і частка паўночнага ўчасткаў рова забудаваны, разараны і сёння ўяўляюць сабой шырокую нізіну глыбінёй да 4-6 м, па дне якой пракладзена вуліца Чайкоўскага. Пры расшырэнні гарадской плошчы паўночны ўчастак рова быў засыпаны, усходні схіл пашкоджаны, на дзяцінцы пабудаваны шматпавярховы дом. Абарончы вал у 1962 прарэзаны раскопам (даследаваў Б. В. Міралюбаў). Яго шырыня ў аснове перавышае 20 м, вышыня часткі, што захавалася, 2,5 м. Са знешняга боку вала прасочана некалькі паслядоўных падсыпак, каля ўнутранага боку на пляцоўцы гарадзішча ёсць паглыбленне шырынёй каля 10 м, глыб. да 1 м. На мацерыку сабраны фрагменты керамікі 11 ст. У 1954 у час земляных работ ускрыты канструкцыі з паралельных драўлялых сцен, злучаных папярочнымі перамычкамі так, што ўтвараліся квадратныя клеткі памерам 1,5 х 1,5 або 2 х 2 м. Верагодна, яны прызначаліся для ўмацавання землянога вала ад апаўзання. Глыбіня рова ў паўночнай частцы дзяцінца дасягала 9 м (на такую глыбіню ў 1962 быў закладзены фундамент дома на месцы рова). У 1961 годзе Я. І. Бібікаў і Б. В. Міралюбаў праводзілі раскопкі дзяцінца. Сярод знаходак — шмат фрагментаў шкляных бранзалетаў, амфар, шыферных прасліц, тачыльных брускоў, а таксама жалезныя нажы, замкі, сярпы, шпоры, крэсіва, пісала, цёслы, дужкі ад вядра, драўляныя днішчы і клёпкі ад бочак, дзвярныя засаўкі, рыдлёўкі, фрагмент ільнамялкі, матыка, малаток, кавалкі скуранога абутку і інш. У XIVXVIII стст. на тэрыторыі гарадзішча існаваў замак.

З усходняга, паўночнага і заходняга бакоў да дзяцінца паўкальцом шырынёй больш за 100 м прымыкаў вакольны горад.

Памятны знак[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе, да дня святкавання 900-годдзя Пінска на плошчы Леніна ўстаноўлены памятны знак, які пазначае месцазнаходжанне дзяцінца. На металічных слупах, якія сімвалізуюць частакол замка, шчыт з выявай пінскага герба і надпісам «Адсюль пачынаўся наш горад над Пінай»[1][2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]