Стыло

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пісала)
Рымскія стылы.
Антычны грэк піша стылом на васковай таблічцы.

Стыло́[1], стыль[1], пісала[1] (стар.-грэч.: στῦλος — слуп, калона) — прылада для пісьма, востраканцавы цыліндрычны стрыжань (даўжынёй 8—15 см і дыяметрам каля 1 см) з косці, металу або іншага цвёрдага матэрыялу.

Стылы шырока ўжываліся ў антычнасці і сярэдневякоўі. Завостраным канцом стыла наносілі (надрапвалі) тэкст на васковых таблічках (цэрах), бяросце. Супрацьлеглы канец рабілі сплошчаным (у выглядзе лапаткі) і акруглым, каб сціраць напісанае.

На Русі касцяныя стылы вядомы з X стагоддзя, металічныя (бронзавыя і жалезныя) — з XI стагоддзя[1].

На тэрыторыі Беларусі стылы знойдзены ў Навагрудку, Ваўкавыску, Мінску, Брэсце, Полацку, Браславе, Слуцку, Тураве, Пінску, Копысі, Капылі і Друцку. Ужываліся да XV стагоддзя[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]