Боцеў (гара)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гара Боцеў)
Боцеў
балг. Ботев
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 376 м
Адносная вышыня1 567 м
Размяшчэнне
42°43′00″ пн. ш. 24°56′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаБалканскія горы 
Боцеў (гара) (Балгарыя)
Боцеў
Боцеў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бо́цеў (да 1950 г. Юмрукчал) — гара ў Балгарыі, вышэйшы пункт Балканскіх гор (2376 м). Схілы стромкія, вяршыня плоская, пакрытая лугамі. Гара знаходзіцца на тэрыторыі абшчыны Карлава ў Плоўдзіўскай вобласці.

Гара названа ў гонар балгарскага паэта і рэвалюцыянера Хрыста Боцева, да 1950 г. называлася Юмрукчал — «кулак-гара» (балг. юмрук — «кулак», чал — «высокая горная вяршыня»), у перыяд з 1942 па 1946 г. — Фердзінандаў Врх у гонар цара Балгарыі.

На вяршыні гары знаходзіцца метэастанцыя.

Гара ўваходзіць у склад рэзервата «Джэндэма». Паўднёвы схіл гары, які мае назву Райскія скалы, папулярны сярод альпіністаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]