Перайсці да зместу

Озран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гара Озран)
Озран
Рака Прэнья на гары Озран
Рака Прэнья на гары Озран
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня918 м
Размяшчэнне
44°35′25″ пн. ш. 18°16′57″ у. д.HGЯO
Краіна
Озран (Боснія і Герцагавіна)
Озран
Озран
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Озран (сербск.: Озрен / Ozren) — невысокі горны масіў у паўночнай частцы Босніі і Герцагавіны, які працягнуўся на адлегласць каля 40 км паміж гарадамі Добай і Завідавічы, паміж далінай ракі Босна на захадзе і далінай ракі Спрэча на поўначы. На поўдні цягнецца ўздоўж ракі Крывая, тады як усходнія схілы спускаюцца да возера Модрачка. Такім чынам, часткова гара знаходзіцца ў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, часткова ў Рэспубліцы Сербскай. У адміністрацыйным плане адносіцца да баснійскай абшчыны Маглай і сербскай абшчыны Петрава.

Паводле легенды назва гары была дадзена баснійскай каралевай Катарынай Косава Катраманіч, якая, устаўшы на вяршыню, была зачаравана хараством краявіду і прамовіла «Мили Боже, лијепа обазарја» (прыкладны пераклад: «Божа мой, які выдатны выгляд»). Слова «обазарја», мелае насамрэч некалькі розных значэнняў, пасля трансфармавалася ў Озран[1].

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Тры найвышэйшыя пункты горнага масіву знаходзяцца на тэрыторыі муніцыпалітэта Петрава, гэта пік Вялікая Остравіца (918 м), пік Краліца (883 м) і пік Малая Остравіца (853 м). Апроч размаітай флоры Озран багаты прыроднымі рэсурсамі, тут ёсць крыніцы чыстай пітной вады, што валодаюць гаючымі ўласцівасцямі геатэрмальныя крыніцы, рудныя і мінеральныя рэсурсы[2].

З-за геаграфічных асаблівасцей гара Озран часта ставала пунктам абароны падчас ваенных канфліктаў. Так, у ходзе Другой сусветнай вайны ў 1942 годзе нямецка-харвацкія войскі праводзілі тут карную аперацыю супраць уздужалых югаслаўскіх партызан — большай частцы партызан у выніку атрымалася схавацца ў тутэйшых лясах. У час Баснійскай вайны Озран стаў апорай абароны сербаў супраць мусульманаў. Цяпер на піку Краліца ўсталяваны помнік загінулым ваярам Узброеных сіл Рэспублікі Сербскай, якія ў верасні 1995 года сталі ахвярамі бамбардзіровак НАТО[3][4][5].

Озранскі манастыр

[правіць | правіць зыходнік]

На гары знаходзіцца манастыр Сербскай праваслаўнай царквы, прысвечаны Мікалаю Цудатворцу, таксама вядомы як Озранскі манастыр.

Озранскі марафон

[правіць | правіць зыходнік]

Муніцыпалітэт Петрава пры падтрымцы Радыё і тэлебачання Рэспублікі Сербскай штогод арганізуе традыцыйны марафонскі забег па хрыбце Озран[6].

Зноскі

  1. Dobro došli. http://www.ozren.org/. Ozren Outdoor.
  2. Оперативни план заштите и спашавања од пожара у Општини Петрово(нявызн.). Општина Петрово (март/април 2011.). Праверана 08.09.2011..(недаступная спасылка)
  3. Битва за Озрен. Српска.ру (3 лютага 2006). Праверана 28 сакавіка 2016.
  4. Сјећање на жртве NATO бомбардовања(нявызн.). Глас Српске (7 верасня 2011). Праверана 08.09.2011..(недаступная спасылка)
  5. Парастос на Краљици(нявызн.). Радио-телевизија Републике Српске (7 верасня 2011). Праверана 08.09.2011..
  6. Озренски планинарски маратон, 2012.(нявызн.). Радио-телевизија Републике Српске (9. 6. 2012.). Праверана 10. 6. 2012..(недаступная спасылка)