Гаронская нізіна
Выгляд
Гаронская (Аквітанская) нізіна знаходзіцца на паўднёвым захадзе Францыі, у сярэднім і ніжнім цячэнні ракі Гарона, паміж Цэнтральным Французскім масівам і Пірэнеямі.
Вышыня да 200—300 м. Працягласць каля 200 км. Размешчана на месцы перадгорнага тэктанічнага прагіну; складзена пераважна з рыхлых кайназойскіх адкладаў. У рэльефе — чаргаванне шырокіх рачных далін (рака Гарона з прытокамі, прытокі ракі Адур) і плоскіх, месцамі ўзвышаных, міжрэччаў; уздоўж Біскайскага заліва — пясчаная забалочаная частка нізіны — Ланды, з вялікай колькасцю азёр.
Масівы шыракалістых і пасаджаных хваёвых лясоў, міжземнаморскія хмызнякі. Сады, вінаграднікі, пасевы збожжавых, вырошчваецца тытунь. Найбольшы горад — Бардо.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаронская нізіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).