Перайсці да зместу

Гартэнзія Багарнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гартэнзія дэ Багарнэ
Hortense Eugénie Cécile de Beauharnais
Партрэт Гартэнзіі дэ Багарнэ пэндзля Франсуа Жэрара
Партрэт Гартэнзіі дэ Багарнэ пэндзля Франсуа Жэрара
каралева Галандыі
1806 — 1810
Пераемнік Вільгельміна Пруская

Нараджэнне 10 красавіка 1783(1783-04-10)[1][2][…]
Смерць 5 кастрычніка 1837(1837-10-05)[1][2][…] (54 гады)
Род Багарнэ і Банапарты
Бацька Аляксандр дэ Багарнэ[4]
Маці Жазефіна Багарнэ[4]
Муж Людовік I Банапарт[5]
Дзеці Напалеон III[6], Napoleon Louis Bonaparte[d], Napoleon Charles Bonaparte[d] і Charles de Morny, Duke of Morny[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Манаграма Манаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гартэнзія (Артанс) дэ Багарнэ (фр.: Hortense de Beauharnais, правільна па-франц. Артанз Эжэні Сесіль дэ Багарнэ (фр.: Hortense Eugénie Cécile de Beauharnais); 10 красавіка 1783, Парыж — 5 кастрычніка 1837, Тургау, Швейцарыя) — каралева Галандыі (18061810).

Дачка Жазэфіны Багарнэ і яе першага мужа віконта Аляксандра дэ Багарнэ. Пасербка імператара Напалеона I, які ажаніўся з яе маці ў 1796 годзе.

Ва ўзросце дванаццаці гадоў Гартэнзію аддалі ў пансіён мадам Кампан. Напалеон удачарыў Гартэнзію і яе старэйшага брата, Яўгена.

Каб умацаваць саюз дзвюх сем’яў, Жазэфіна выдала сваю дачку замуж за Людовіка Банапарта (17781846), малодшага брата Напалеона. Вяселле адбылося 4 студзеня 1801 года і Гартэнзія стала ятроўкай сваёй маці. У шлюбе нарадзіліся трое сыноў:

У 1804 яны набылі палац Сен-Лё, у якім яны жылі да 1815 года і дзе Гартэнзія ладзіла бліскучыя балі.

Муж Гартэнзіі, Людовік, стаў каралём Галандыі ў 1806. Муж і жонка кіравалі да 1810, калі Галандыя была анексавана Францыяй.

Яе шлюб апынуўся нешчаслівым: Гартэнзія была закахана ў Жэрара Дзюрока (некаторыя сцвярджаюць, што яны былі палюбоўнікамі), у той час як Людовік пакутаваў маніяй пераследу і венерычнай хваробай.

Прыгожая і панадлівая Гартэнзія закахалася ў Шарля дэ Флао, пазашлюбнага сына Талейрана. У іх нарадзіўся сын Шарль Агюст (18111865), будучы герцаг дэ Марні.

Пры рэстаўрацыі Бурбонаў у 1814 годзе, Гартэнзія была пад абаронай Аляксандра I, пры яго падтрымцы яна атрымала тытул герцагіні Сен-Лё ад караля Людовіка XVIII.

На працягу Ста дзён, Гартэнзія падтрымлівала свайго айчыма, што прывяло да яе выгнання з Францыі пасля канчатковага паражэння Напалеона. Яна падарожнічала па Германіі і Італіі і ў 1817 годзе спынілася ў Швейцарыі, дзе ў адзіноце выхоўвала сваіх сыноў. Дзякуючы заступніцтву маці і брата, зяця караля Баварыі, яна размяшчала станам у 3 мільёны франкаў, які забяспечваў ёй пастаянны даход.

Памерла ў Швейцарыі 5 кастрычніка 1837 года ва ўзросце 54 гадоў.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Hortense Eugénie de Beauharnais — 2009.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118553720 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. а б Гортензия (Евгения Богарне) // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. IX. — С. 339.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 22 мая 2021.
  • Mémoires de la reine Hortense. Éditions Mercure de France.
  • La Reine Hortense, de Françoise Wagener. Éditions Lattés.
  • Joséphine l’impératrice créole. L’esclavage aux Antilles et la traite pendant la Révolution française Jean-Claude Fauveau. Editions L’Harmattan 2010.