Драсён земнаводны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарэц)
Драсён земнаводны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Persicaria amphibia (L.) Delarbre, 1800

Сінонімы
Polygonum amphibium
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  518723
NCBI  254780
EOL  592486
GRIN  t:409764
IPNI  77069478-1
TPL  kew-2571959

Драсён земнаводны[3][4], Вадзяная грэчка[3], Гарэц, Уцэўнік[5][6], Вуцёўнік[3] (Persicaria amphibia) — від кветкавых раслін роду Persicaria сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Паўводная шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—150 см з паўзучым галінастым карэнішчам і вузлаватым сцяблом. Лісце падоўжана-ланцэтнае, шчыльнае. Кветкі дробныя, ярка-ружовага колеру, у шчыльных каласах. Плод — арэшак цёмна-карычневага колеру.

Існуюць 2 разнавіднасці — наземная і водная[3]. Наземная форма мае амаль прамастойнае сцябло, апушанае ў верхняй частцы і шурпатае лісце на кароткіх чаранках[3]. Водная форма мае голае або апушанае плывучае сцябло і бліскучае голае лісце на доўгіх чаранках[3].

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Від з’яўляецца родным для большай частцы Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготных лугах, нізінных балотах. Цвіце ў чэрвеніверасні. Святлолюбівая расліна.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Розныя часткі гэтай расліны выкарыстоўваліся амерыканскімі індзейцамі ў якасці лекавых сродкаў, а часам і ў якасці ежы. Дубільная расліна[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Горец земноводный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)