Гарэцкія чытанні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарэцкія чытанні
Файл:Вокладка матэрыялаў 25 Гарэцкіх чытанняў.jpg
Вокладка матэрыялаў 25 Гарэцкіх чытанняў.
Спецыяльнасць гісторыя беларускай мовы і літаратуры, гісторыя беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння
Дэталі
Гісторыя правядзення з 1992
Частата правядзення штогод

Гарэцкія чытанні — штогодны форум навукоўцаў, вывучаючых жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, літаратуразнаўца, лексікографа, фалькларыста, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, яго роднага брата Гаўрылы Гарэцкага, геолага, географа, эканаміста, дэмографа, акадэміка НАН Беларусі, дзеяча беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння.

Гісторыя Гарэцкіх чытанняў[правіць | правіць зыходнік]

Першыя Гарэцкія чытанні адбыліся 23 лютага 1992 года ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па ініцыятыве тагачаснага дырэктара Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта Уладзіміра Ліўшыца.

Гарэцкія чытанні праходзілі ў Мінску, Магілёве і Горках Магілёўскай вобласці. Сталымі суарганізатарамі Гарэцкіх навуковых чытанняў разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, з’яўляецца Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, Дзяржаўная навуковая установа «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Матэрыялы чытанняў выдаюцца асобнымі друкаванымі зборнікамі.

Пачынаючы з 1996 года Гарэцкія чытанні сталі міжнароднымі.

Удзельнікі Гарэцкіх чытанняў, як правіла, працуюць у секцыях: «Літаратура», «Мова», «Музеязнаўства. Нацыянальнае адраджэнне. Навуковая і грамадская дзейнасць».

Інфармацыя аб правядзенні Гарэцкіх чытанняў друкуецца ў рэспубліканскім друку, на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, рассылаецца даследчыкам, якія вывучаюць гэту тэму.

Удзельнікі Гарэцкіх чытанняў[правіць | правіць зыходнік]

У чытаннях прымаюць удзел навукоўцы, літаратуразнаўцы і літаратары з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Венгрыі і іншых краін. Сярод іх: Радзім Гарэцкі, беларускі геолаг, акадэмік АН Беларускай ССР, доктар геолага-мінералагічных навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, замежны член Расійскай акадэміі навук, Міхась Мушынскі, доктар філалагічных наыук, прафесар, член-карэспанндэт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа, Таццяна Дасаева, доктар філалагічных навук, прафесар і інш.

У якасці ўдзельнікаў і ганаровых гасцей ў Гарэцкіх чытаннях прымалі удзел: дачка Максіма Гарэцкага — Галіна Гарэцкая, народныя пісьменнікі Беларусі Васіль Быкаў, Янка Брыль, народныя паэты Беларусі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, лаўрэаты Дзяржаўных прэмій БССР імя Янкі Купалы Васіль Зуёнак, Генадзь Бураўкін, Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Алесь Пісьмянкоў і інш.

Працы Гарэцкіх чытанняў[правіць | правіць зыходнік]

  • Першыя Гарэцкія чытанні: (тэзісы дакладаў і паведамленняў), [г. Горкі, 16―18 сакавіка 1992 г. / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш.]. — Горкі : 1992. — 104 с.
  • Гарэцкія чытанні: тэзісы дакладаў і паведамленняў (г. Горкі, 17—19 лютага 1993 г.) / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш. — Горкі: 1993. — 148 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў (г. Магілёў, 17―19 лютага 1994 г.) / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш. — Ч.1. -Мінск: 1994.152 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў (г. Магілёў, 17―19 лютага 1994 г.) / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш. — Ч.2. — Мінск: 1994.118с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў (г. Горкі, 17—19 лютага 1995 г.) / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш. Частка 1. — Мінск: 1996. — 219 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў першых міжнародных чытанняў, (г. Мінск, 23―24 красавіка 1996 г.) / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш. — Мінск: 1997. — 292 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў шостых чытанняў (г. Горкі, 18―20 чэрвеня 1997 г.) / складальнік Т. П. Аніскавец. — Мінск: 2000. — 194 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў на Сёмых, Восьмых, Дзевятых, Дзесятых чытаннях / укладальнік Р. Гарэцкі. — Мінск : 2002. — 347 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў i паведамленняў на XI Гарэцкiх чытаннях (да 110-годдзя з дня нараджэння Максiма Гарэцкага), Мiнск, 18 лютага 2003 г. / рэдкалегія: Л. Макарэвіч і інш. — Мінск : 2004. — 165с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыцце і творчасць: XII Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 4 траўня 2004 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі і інш.]. — Мінск: 2005. — 94 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыцце і творчасць: (да 105-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага): XIII Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 16 чэрвеня 2005 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2006. — 151 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: XVII Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 9 красавіка 2009 г.: (прысвячаюцца Году роднай зямлі) / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2009. — 199 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: XVIІI Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 11 чэрвеня 2010 г.: (прысвячаюцца 110-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага) / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2010. — 178 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: (праблемы выдання спадчыны): XIX Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 18 лютага 2011 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) інш.]. — Мінск : 2011. — 263 с.
  • XX Гарэцкія чытанні: Максім і Гаўрыла Гарэцкія жыццё і творчасць: матэрыялы чытанняў, Мінск, 14 чэрвеня 2012 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.].- Мн.: 2012. 144с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: XXI Гарэцкія чытанні: (да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага): матэрыялы чытанняў, Мінск, 15 лютага 2013 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2013. — 241 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: да 100-годдзя Першай і 75-годдзя Другой сусветных войнаў: матэрыялы XXII Гарэцкіх чытанняў, [Мінск, 26 чэрвеня 2014 г. / рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2014. — 196 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыцце і творчасць: (да 115-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага і 95-годдзя першага выдання «Гісторыі беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага): матэрыялы XXIII Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 17 красавіка 2015 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2015. — 211 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: (да 95-годдзя з дня нараджэння Галіны Максімаўны Гарэцкай і 50-годдзя вяртання на Беларусь Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага): матэрыялы XXIV Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 16 чэрвеня 2016 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2016. — 250с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: (прысвячаецца літаратурна-мастацкай і навуковай дзейнасці братоў Гарэцкіх): матэрыялы XXV Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 22 чэрвеня 2017 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2017. — 192 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: (прысвячаецца 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага): матэрыялы XXVI Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 19 красавіка 2018 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2018. — 165 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліўшыц, Уладзімір. Першыя чытанні //ЛіМ, 1992. 3 красавіка.
  • Шоцік, Дар'я. Гарэцкія чытанні. Юбілейныя // «Звязда», 2012, 15 чэрвеня
  • Будовіч-Барадуля, Таццяна. Гарэцкія: абсягі ведаў // ЛіМ, 2018. 24 студзеня.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.