Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы — навукова-даследчы інстытут у складзе НАН Беларусі ў 2007—2015 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў лістападзе 2007 года ў выніку аб’яднання Інстытута літаратуры і Інстытута мовазнаўства. У 2012 годзе ўвайшоў у Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ў якасці філіяла. Дырэктарам Інстытута і філіяла з’яўляўся Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (2007—2015). Спыніў сваё існаванне ў выніку стварэння філіялаў «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» і «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» згодна з загадам дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» № 144 «Аб стварэнні філіялаў» ад 23.11.2015[1].

Напрамкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • вывучэнне сістэмы беларускай мовы на розных этапах яе развіцця;
  • правядзенне сацыялінгвістычных, супастаўляльных і параўнальна-тыпалагічных даследаванняў;
  • падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх;
  • выяўленне і аналіз асноўных тэндэнцый і заканамернасцей гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу,
  • вывучэнне праблем гісторыі літаратуры і літаратурных сувязяў у славянскім свеце і за яго межамі,
  • даследаванне літаратурнай спадчыны Беларусі (у тым ліку падрыхтоўка акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў).

Структурныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

Аддзелы:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]