Гастролі ансамбля «Песняры» ў ЗША (1976)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гастролі вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» ў ЗША адбыліся ў 1976 годзе, першыя гастролі папулярнага музычнага калектыва з СССР ў Паўночнай Амерыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гастролі ішлі цягам 15 дзён у снежні 1976 года. Ансамбль выступаў у 13 невялікіх гарадах паўднёвых штатаў Вірджынія, Заходняя Вірджынія, Паўночная і Паўднёвая Караліна, Джорджыя, Тэнэсі, Місуры і Луізіяна. Гастролі адбыліся дзякуючы амерыканскаму прадзюсару Сіду Гарысу, які пачуў жывы канцэрт «Песняроў» у пачатку 1976 года на кірмашы студый гуказапісу МIDEM у Канах. Ён распавядаў музычнаму часопісу «Billboard», у СССР яму ўпарта прапаноўвалі ВІА «Арыэль[ru]», а на гастролі ансамбля з Мінска далі дабро толькі за месяц да іх пачатку. Таму на афішах канцэртаў «The New Christy Minstrels[en]», з якімі планавалася выступаць «Песнярам», не было назвы беларускага калектыва. Падчас тура музыканты перасоўваліся на аўтобусе, а жылі ў сетцы танных гатэляў «Holiday Inn». Сярод удзельнікаў гастроляў з беларускага боку былі Уладзімір Мулявін (у якасці лідара), Уладзіслаў Місевіч, Леанід Тышко (бас-гітара), Валянціна Латушка (касцюмер), Ігар Лучанок, Леанід Бароўскі (адміністратар).

У інтэрв’ю «Billboard» Сід Гарыс агучыў, што браў на сябе ўсе выдаткі па знаходжанні ансамбля і суправаджаючых. Але ў тэлеграме з Дзяржканцэрта[ru] з’явіліся новыя ўмовы: ганарар вырас з $ 2 500 у тыдзень да $ 3 000, а пакоі артыстам патрэбныя без харчавання. Дзяржканцэрт вырашыў адняць харчаванне артыстаў, каб павялічыць ганарар: з «Арыэль» паехала б 6 артыстаў, а ў «Песнярах» — 8. Сутачныя ў музыкантаў былі $ 19. Газетныя анонсы пісалі пра прарыў рускай музыкі на рынку ЗША пад загалоўкамі «Рускія ідуць» («Billboard»), «Чырвоны рок-гурт», «Рускія ўвайшлі ў Нэшвіл». У матэрыяле Лары Ротэр ў «Washington Post» з’явілася «Рускае ўварванне на заходнім рок-фронце». Савецкі часопіс «Равеснік[ru]», які асвятляў гастролі, пракаментаваў амерыканскія загалоўкі словамі Аляксандра Палікоўскага вельмі стрымана. Па словах Мулявіна асаблівай папулярнасцю на канцэртах карысталіся песні «Александрына» і «Вераніка».

Першы канцэрт адбыўся 1 снежня ў Харысанбургу[en] (Вірджынія). Туды прыехалі рэпарцёры з «Washington Post», «Daily News[en]», тэлебачанне, радыё «Голас Амерыкі». Канцэрты падчас гастроляў адбываліся на рознабаковых пляцоўках: спартзалы каледжаў, грамадска-культурныя цэнтры, тэатры. Дадатковы канцэрт «Песняры» далі ў савецкай амбасадзе ў Вашынгтоне. 11 снежня 1976 году газета «Florence Morning News» (Паўднёвая Караліна) апублікавала здымак «Песняроў» на студыі «Columbia» ў Нэшвіле. Гэта быў першы выпадак, калі музыкі з СССР запісваліся ў Амерыцы. «Песняры» запісалі за 4 дубля на 24-дарожачным апараце тры кампазіцыі з «The New Christy Minstrels» — «Добры вечар, дзяўчыначка», «Вераніка» і «Расцвела сирень». Гэты запіс Сід Гарыс зладзіў, каб выпусціць сумесную пласцінку савецкім і амерыканскім ансамблямі, але планы выканаць не атрымалася.[1][2]

Зноскі

  1. Борткевич, Леонид (2003-07-28). "Моя жизнь в «Песнярах». Ч. 5" [руская]. БелГазета. Архівавана з арыгінала 2011-01-20. Праверана 2021-09-11. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2011. Праверана 11 верасня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2011. Праверана 11 верасня 2021.
  2. Трефилов, Сергей (2020-09-01). "На гастролях «Песняров» в США Советский Союз заработал меньше, чем стоили «Жигули»" [руская]. КП у Беларусі. Праверана 2021-09-11. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]